• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Што такое Новая Беларусь?

    Новая Беларусь – гэта вобраз таго, якой можа быць будучыня Беларусі, заснаваная на прынцыпах дэмакратыі, прававой дзяржавы, эканомікі ведаў і сацыяльнай справядлівасці. Гэта сучаснае грамадства свабодных людзей з высокім узроўнем дабрабыту. Гэта краіна, у якой кожны грамадзянін мае роўныя магчымасці для самарэалізацыі, а дзяржава служыць інтарэсам усяго грамадства, а не асобнай групы людзей.

    Дзяржава, якой можна давяраць: улада падсправаздачная грамадзянам, суды незалежныя, а правы і свабоды чалавека паважаюцца і абараняюцца.

    Інвестыцыі ў чалавека: адукацыя і ахова здароўя з’яўляюцца прыярытэтнымі напрамкамі, а сістэма сацыяльнай абароны арыентаваная на патрэбнасці чалавека.

    Эканамічнае развіццё і дабрабыт: эканоміка будуецца на прынцыпах свабоднага рынку з мінімальным умяшаннем дзяржавы. Ствараюцца ўмовы для развіцця прыватнага прадпрымальніцтва і прыцягнення інвестыцыяў. Простая падатковая сістэма і адсутнасць бюракратычных бар’ераў.

    Моцная грамадзянская супольнасць: кожны чалавек мае магчымасць свабодна выказваць свае думкі і быць пачутым, аб’ядноўвацца з іншымі людзьмі ў грамадскія арганізацыі і рухі, палітычныя партыі, незалежныя прафсаюзы. Створаныя ўсе ўмовы для дзейнасці незалежных сродкаў масавай інфармацыі.

    Нацыянальная ідэнтычнасць і культурная разнастайнасць: Беларусь – гэта краіна, дзе развіваецца беларуская культура на аснове прынцыпаў захавання ўласных традыцыяў і культурнай разнастайнасці народаў, якія здаўна пражывалі на тэрыторыі Беларусі. Тут кожны можа размаўляць на той мове, на якой хоча, а беларуская мова актыўна падтрымліваецца і развіваецца.

    Еўропа – наш дом: Беларусь актыўна інтэгруецца ў еўрапейскія структуры, што адкрывае новыя магчымасці для развіцця і супрацоўніцтва на міжнароднай арэне.

    Сёння вобраз Новай Беларусі фарміруецца ў дыскусіях і ў працэсе распрацоўкі канцэпцыяў рэформаў. Нашыя дзеянні сёння вызначаюць, якой будзе Беларусь заўтра.



    Апошнія навіны