• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Рэзалюцыя Сената Чэхіі ў падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі, падтрымка беларусаў у выгнанні, набор у III Акадэмію жаночага палітычнага лідарства. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 6-12 ліпеня

    13 ліпеня, 2026

    БЕЛАРУС АТРЫМАЎ МІЖНАРОДНУЮ АБАРОНУ Ў ЧЭХІІ ПРЫ ПАДТРЫМЦЫ ПРАЖСКАГА ОФІСА

    Беларус атрымаў міжнародную абарону ў Чэхіі пасля больш як двух гадоў чакання, адмовы Міністэрства ўнутраных спраў і паспяховага судовага абскарджання. У выніку суд прызнаў права заяўніка на міжнародную абарону, і ён атрымаў адпаведны статус на дзесяць гадоў.

     

    Як і ў якіх выпадках можна звярнуцца ў Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы — па спасылцы.

     

    СЕНАТ ЧЭХІІ ПРЫНЯЎ РЭЗАЛЮЦЫЮ Ў ПАДТРЫМКУ ДЭМАКРАТЫЧНАЙ БЕЛАРУСІ

    9 ліпеня Сенат Парламента Чэхіі прыняў рэзалюцыю ў падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі і ўхваліў заклік да ўрада краіны працягваць падтрымку беларусаў. Дакумент прадставіў старшыня Камітэта па замежных справах, абароне і бяспецы Павел Фішэр.

     

    АДКРЫТЫ НАБОР У ІІІ АКАДЭМІЮ ЖАНОЧАГА ПАЛІТЫЧНАГА ЛІДАРСТВА

    13–18 верасня ў Празе, Чэхіі, пройдзе ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства, якую арганізуюць Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы і Офіс Святланы Ціханоўскай пры падтрымцы чэшскага прадстаўніцтва нямецкага фонду Rosa Luxemburg Stiftung. Форму рэгістрацыі неабходна запоўніць да 13 жніўня 2026.

     

    МЕДЫЯ

    Politiken (Данія), LRT (Літва), AFP (Міжнароднае), Iltalehti (Фінляндыя), Зеркало (Беларусь).

    Апошнія навіны