• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з украінскай дэлегацыяй у ПА АБСЕ

    07 ліпеня, 2026

    Падчас летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Гаазе Святлана Ціханоўская сустрэлася з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны, якія прадстаўляюць краіну ў Парламенцкай асамблеі. Ціханоўская выказала падтрымку ўкраінскаму народу.

    Старшыня дэлегацыі Мікіта Патураеў таксама з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі АБСЕ і старшынёй Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях гуманітарнай і інфармацыйнай палітыкі.

    Падчас сустрэчы бакі абмяняліся думкамі наконт сітуацыі ў сферы бяспекі, праектаў беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва, планаў у межах АБСЕ, а таксама супольнага прасоўвання беларускіх і ўкраінскіх інтарэсаў. Ціханоўская заклікала дэпутатаў падтрымаць беларускую рэзалюцыю, якая павінна быць прынятая падчас гэтай сесіі.

    Асобна абмеркавалі перспектыву запуску беларуска-ўкраінскай перадачы на грамадскім вяшчанні Украіны, якая магла б асвятляць беларуска-ўкраінскую тэматыку на дзвюх мовах, даваць голас беларускай дыяспары, экспертам і добраахвотнікам, а таксама ўздымаць актуальныя праблемы і пытанні.

    Таксама абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва ў інфармацыйнай і культурнай сферах з удзелам дэпутатаў Вярхоўнай Рады. Ціханоўская запрасіла ўкраінскіх дэпутатаў падтрымаць Форум Астрожскага ў Кіеве, які плануецца правесці восенню. Яна таксама адзначыла працу спецыяльнага пасланніка і адкрыццё Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве як практычныя вынікі нядаўняга візіту.

    Ціханоўская падзякавала за супрацоўніцтва і прагрэс у вырашэнні пытанняў статусу беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама істотны прагрэс у вырашэнні пытанняў іх легалізацыі і легалізацыі членаў іх сем’яў. Бакі таксама абмеркавалі шляхі вырашэння іншых найбольш вострых праблем беларусаў — магчымасць працягваць дазвол на жыхарства пры адсутнасці дзейных беларускіх дакументаў, а таксама адкрыццё банкаўскіх рахункаў для беларусаў, якія пражываюць ва Украіне. Ціханоўская адзначыла ролю беларускай дыяспары, добраахвотнікаў і валанцёраў, якія працуюць дзеля перамогі Украіны, і падкрэсліла, што спрашчэнне гэтых працэдур дапаможа ім працягваць сваю дзейнасць. У пытаннях легалізацыі бакі дамовіліся аб наступных кроках.

    Украінскія дэпутаты таксама падпісалі дэкларацыю аб стварэнні групы «За дэмакратычную Беларусь» у межах Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

    Апошнія навіны