• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Таліне адкрыты Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі

    24 сакавіка, 2025

    Святлана Ціханоўская наведала з працоўным візітам Талін. Ранкам яна ўзяла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці новага Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі, кіраўніком якога будзе Віталь Малчанаў – прадстаўнік Святланы Ціханоўскай у Эстоніі і Латвіі. Падчас мерапрыемства з прамовамі выступілі эстонскія і беларускія палітыкі. Таксама адбылася цырымонія ўзнагароджання Марка Коплімааспецыяльнага прадстаўніка Эстоніі па справах дэмакратычных сілаў Беларусі.

    На адкрыцці прысутнічалі ўплывовыя палітыкі і дыпламаты, у тым ліку – былы міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу, старшыня Талінскага гарадскога савета Тоомас Круусімягі, генеральны сакратар МЗС Эстоніі Ёнатан Всевіаў, спецпасланнік Эстоніі па Беларусі Марка Коплімаа, прадстаўнікі МЗС Эстоніі Рыйна Кальюранд, Эрыка Элламаа-Оц, Кярт Юхасоо-Лаўрэнс, Дырэктарка офіса Паўночнай Рады Міністраў у Эстоніі Марыя Грацшэу, прадстаўнікі гарадскога ўраду, амбасадары Фінляндыі, Ірландыі, Швецыі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Італіі, Малдовы, а таксама прадстаўнікі Латвіі, Францыі, ЗША, Румыніі, Канады, Украіны і іншых краінаў.

    Беларуская лідарка ў сваім слове падзякавала Міністэрству замежных справаў Эстоніі за падтрымку і нагадала пра гістарычную сувязь паміж Беларуссю і Эстоніяй, а таксама – пра агульную барацьбу за свабоду і еўрапейскія каштоўнасці:

    «На жаль, эстонцы добра ведаюць, што такое акупацыя. Вы разумееце, што адбываецца сёння на акупаваных тэрыторыях Украіны, і што адбываецца ў Беларусі – і хто за ўсім гэтым стаіць.

    Менавіта таму мы – беларусы, эстонцы, украінцы, літоўцы, латышы, грузіны, малдаване – павінны быць разам. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб перашкодзіць Пуціну аднавіць Расійскую імперыю – турму народаў.

    Сёння Эстонія дапамагае беларусам і ўкраінцам змагацца з расійскім імперыялізмам. Пасля гвалтоўнага захопу ўлады Лукашэнкам у 2020 годзе Эстонія прыняла сотні беларускіх палітычных уцекачоў. Шмат хто з іх застаўся ў Эстоніі і робіць унёсак у эканоміку, грамадства і дэмакратыю краіны. Мы вельмі ўдзячныя вам за тое, што падаеце нам руку дапамогі ў гэты няпросты час.

    Я ўпэўненая, што адкрыццё нашай місіі ў Таліне дасць практычныя вынікі».

    Апошнія навіны