• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская на сустрэчы з высокапастаўленымі асобамі па Беларусі ў Брусэлі

    08 кастрычніка, 2025

    У межах візіту Святланы Ціханоўскай у Брусель прайшла сустрэча з прадстаўнікамі еўрапейскіх інстытуцыяў і беларускіх дэмакратычных сілаў, арганізаваная Еўрапейскай камісіяй (DG ENEST) і Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў (EEAS). 

    Галоўная мэта: абмеркаванне прыярытэтаў падтрымкі Беларусі. 

    Ключавыя тэмы дыскусіяў — правы чалавека, развіццё грамадзянскай супольнасці, падтрымка незалежных медыя. Еўрапейскі бок прадставіў агляд існуючай дапамогі Беларусі і абмеркаваў далейшыя шляхі павышэння эфектыўнасці падтрымкі.

    Асобая ўвага нададзеная механізмам узаемадзеяння паміж Еўрасаюзам, дэмакратычнымі сіламі і дзяржавамі-членамі, накіраваным на практычную рэалізацыю еўрапейскай падтрымкі беларускага народа.

    Святлана Ціханоўская: 

    «Месяц таму я ўдзельнічала ў сустрэчы Gymnich у Капенгагене, і адзін з міністраў, што сядзеў побач, сказаў: «Мы падтрымліваем вас і будзем падтрымліваць не толькі з салідарнасці. Мы рэалісты. Мы робім гэта і дзеля сябе. Падтрымліваючы вас — мы ўкладваем у ўласную бяспеку і ўласныя каштоўнасці». 

    І ён меў рацыю. Узмацняючы беларускае грамадства, яго дэмакратычныя сілы, медыя, культуру і НДА — мы ўмацоўваем усходнюю мяжу Еўропы перад расійскай агрэсіяй.

    Гэта таксама форма стрымлівання — супраць «рускага свету», які працягвае распаўзацца па рэгіёне. Трэба памятаць: адна толькі вайсковая сіла нічога не вартая без людзей, гатовых абараняць свае каштоўнасці.

    Чым больш беларусаў праеўрапейскіх і прадэмакратычных, тым мацнейшай і больш бяспечнай становіцца Еўропа.

    Таму дзякуй DG ENEST, Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў і ўсім вашым адданым камандам за тое, што зрабілі гэтую сустрэчу магчымай. Я ведаю, колькі часу і высілкаў вы ўклалі ў падрыхтоўку. Дзякуй вам!»

    Апошнія навіны