• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра фарс, які зладзіў рэжым 25 сакавіка

    27 сакавіка, 2025

    «Учора, пакуль беларусы па ўсім свеце святкавалі Дзень Волі, Лукашэнка правёў так званую «інаўгурацыю» – пусты, бессэнсоўны спектакль, у якім самотны чалавек чарговы раз прысягнуў сам сабе. Гэта не быў акт народнага прызнання ці легітымнай перадачы ўлады – гэта было пашытае з адчаяння шоу рэжыму ў спробе пераканаць народ у яго ж падтрымцы.

    Дзяржаўныя СМІ гучна называлі тое, што адбывалася, «палітычнай падзеяй года». І пры Лукашэнку гэта сапраўды так – максімум, на што ён здольны, гэта загнаць сваіх прыслужнікаў у адну залу і стварыць бачнасць улады. «Вы – усё маё жыццё», – сказаў Лукашэнка падчас сваёй прамовы. У гэты момант ён звяртаўся не да беларускага народа, а да чыноўнікаў і сілавікоў, якія працягваюць выконваць яго загады з-за страху. Вось і ўсё яго жыццё – стомленыя, азлобленыя і запалоханыя людзі, што ціха гадаюць, колькі яшчэ вытрымае хісткі рэжым.

    Інаўгурацыя 25 сакавіка – гэта не дэманстрацыя сілы, а прызнанне трывогі. Лукашэнка баіцца Дня Волі, баіцца гістарычнай памяці, баіцца праўды. Але Беларусь – гэта не ён. Беларусь – гэта людзі, якія не забудуць гвалт, не даруюць здраду і не прымуць хлусні прапаганды. Гэта людзі, якія шануюць сваю ідэнтычнасць, культуру і незалежнасць. Ніякія фармальныя цырымоніі і паказныя прысягі не здольныя змяніць гэты факт.

    Учорашні дзень стаў яшчэ адной спробай рэжыму зарэтушаваць нашу гісторыю. І зноў безвынікова. Насуперак намаганням рэжыму гэты дзень не стаў днём страху і прымусу, а застаўся Днём Волі і годнасці. Пакуль вуліцы Мінска пуставалі насуперак спектаклям рэжыму, беларусы па ўсім свеце выйшлі на вуліцы, арганізавалі маршы, лекцыі, выставы і канцэрты ў гонар сапраўднага свята – Дня Волі. У той момант, калі рэжым зваліцца, беларусы возьмуцца за рукі і пойдуць па праспекце, гучна скандуючы: «Жыве Беларусь!»

    Апошнія навіны