• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская атрымала Міжнародную прэмію імя караля Эрыка Памеранскага

    16 чэрвеня, 2026

    15 чэрвеня ў Дарлове Святлане Ціханоўскай уручылі Міжнародную прэмію імя караля Эрыка Памеранскага.

    Прэмія была заснаваная ў 2023 годзе горадам Дарлова і Фондам караля Эрыка Памеранскага. Яе прысуджаюць асобам, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё дэмакратыі, міру, еўрапейскага адзінства і супрацоўніцтва паміж краінамі.

    Святлану Ціханоўскую ўзнагародзілі за дзейнасць дзеля дэмакратычных пераменаў у Беларусі і пабудовы адносінаў краіны з еўрапейскай супольнасцю.

    Беларуская лідарка прысвяціла прэмію беларусам, якія працягваюць змагацца за свабоду:

    «Хоць на дыпломе стаіць маё імя, я хачу прысвяціць гэтую ўзнагароду тысячам беларусаў, якія працягваюць змагацца за свабоду, нягледзячы на страх, рэпрэсіі і выгнанне.

    Хтосьці супраціўляецца ў падполлі. Хтосьці дапамагае нам інфармацыяй. Хтосьці падтрымлівае палітвязняў і іх сем’і. Хтосьці змагаецца за Украіну. Хтосьці прасоўвае беларускую мову і культуру — і сёння гэта таксама форма супраціву.

    Часам жыццё не пытаецца, ці гатовыя мы да гэтага. Яно проста дае нам выбар: прыняць несправядлівасць або выступіць супраць яе. Усе дыктатуры бурацца і, як правіла, тады, калі гэтага ніхто не чакае. Мы не ведаем, калі і як, але мы павінны быць гатовыя.

    Сёння свабодная Беларусь можа здацца нязбытнай марай. Для кагосьці гэта можа нават здацца немагчымым. Але многія рэчы здаюцца немагчымымі, пакуль яны не адбудуцца».

    Акрамя таго, Святлана Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць працягваць падтрымку Украіны і свабоднай Беларусі, не паддавацца шантажу дыктатараў і захоўваць ціск на рэжым Лукашэнкі да таго часу, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітычныя зняволеныя, не спыняцца рэпрэсіі і Беларусь не перастане быць саўдзельніцай расійскай вайны.

    Апошнія навіны