• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Чэхію: сустрэчы на вышэйшым узроўні, падтрымка Беларусі, візы, падтрымка культуры

    13 чэрвеня, 2026

    10–11 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведала Чэхію з працоўным візітам. За два дні яна правяла сустрэчы з прэзідэнтам Чэхіі, міністрам замежных справаў, кіраўніцтвам Сената, мэрам Прагі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і беларускай дыяспары, выступіла на публічных мерапрыемствах і дала шэраг інтэрв’ю чэшскім і міжнародным медыя.

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Чэхіі Петрам Мацынкам. Сустрэча адбылася ў Офісе дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе, што стала сімвалічным пацвярджэннем падтрымкі Чэхіяй беларускіх дэмакратычных інстытутаў. Абмяркоўваліся пытанні візаў, санкцыйнай палітыкі, міжнароднай каардынацыі ў справе прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці і падтрымкі беларусаў у выгнанні. Міністр падкрэсліў, што Чэхія будзе выдаваць візы родным беларусаў, якія пражываюць у Чэхіі.

    Адбылася таксама сустрэча з прэзідэнтам Чэхіі Петрам Павелам у Пражскім градзе. Бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, працэс вызвалення палітвязняў, падтрымку Украіны, санкцыйную палітыку, пагрозы бяспецы ў рэгіёне, узмацненне расійскага ўплыву ў Беларусі, а таксама магчымыя сцэнары развіцця падзей пасля сыходу Лукашэнкі.

    У Сенаце Чэхіі Ціханоўская сустрэлася са спікерам Мілашам Выстрчылам, выступіла перад Камітэтам па замежных справах, абароне і бяспецы Сената на чале з Паўлам Фішэрам, а таксама правяла сустрэчу з чэшскімі сенатарамі. Падчас дыскусіяў асаблівая ўвага надавалася падтрымцы беларускіх дэмакратычных сілаў, палітычных вязняў, развіццю беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва, і падрыхтоўцы да пост-луккшэнкаўскай Бкларусі. 

    Адбылася сустрэча з мэрам Прагі Багуславам Свобадам. Ціханоўская падзякавала яму за падтрымку беларускай супольнасці і ўдзел у мерапрыемствах з нагоды Дня Волі. Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва з беларускімі ініцыятывамі ў Празе, арганізацыю Кангрэсу беларусаў Чэхіі, і развіццё сувязяў паміж беларускімі і чэшскімі мясцовымі супольнасцямі.

    Падчас візіту Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускіх арганізацыяў у Чэхіі. Размова ішла пра падтрымку беларусаў у выгнанні, праблемы легалізацыі, дакументаў, а таксама пра развіццё беларускай культурнай і грамадскай прысутнасці ў Чэхіі.

    Асобнае месца ў праграме занялі культурніцкія падзеі. Ціханоўская наведала перадпаказ выставы «DATAS: The Data and the Sovereign» у галерэі Рудольфінум, дзе былі прадстаўлены працы беларускага мастака Марка Цінкевіча, прысвечаныя тэмам лічбавага кантролю, назірання і сувязі беларускіх і расійскіх сістэм маніторынгу.

    Разам з міністрам культуры Чэхіі яна таксама наведала перадпаказ Пражскага біенале сучаснага мастацтва Matter of Art, дзе былі прадстаўленыя творы беларускіх мастакоў Руфіны Базлавай і Глеба Аманкулава. Ціханоўская падкрэсліла, што культура і нацыянальная ідэнтычнасць застаюцца галоўнымі фактарамі захавання беларускай нацыі ва ўмовах рэпрэсіяў, выгнання і русіфікацыі.

    Завяршэннем візіту стала публічная дыскусія ў Бібліятэцы Вацлава Гавела, якая сабрала больш за 120 удзельнікаў, у тым ліку дыпламатаў, экспертаў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацыяў і беларускай дыяспары. Размова была прысвечаная палітычным вязням, адносінам паміж Беларуссю і Украінай, падтрымцы беларускай культуры і еўрапейскай будучыні Беларусі.

    Падчас візіту Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю шэрагу вядучых чэшскіх і міжнародных медыя, у тым ліку Česká televize, Český rozhlas, Seznam Zprávy, Respekt, Aktuálně.cz, Moravec.cz, а таксама ўкраінскаму грамадскаму вяшчальніку Суспільне. Асноўнымі тэмамі размоваў сталі вынікі візіту ў Кіеў, супрацоўніцтва паміж Украінай і беларускімі дэмакратычнымі сіламі, пагрозы бяспецы ў рэгіёне, палітычныя вязні, санкцыі і будучыня дэмакратычнай Беларусі.

     

     

    Апошнія навіны