Падчас візіту ў Прагу Святлана Ціханоўская наведала перадпрэм’ерны паказ міжнароднай выставы сучаснага мастацтва «DATAS: The Data and the Sovereign» у прэстыжнай пражскай Галерэі Рудольфінум.
Праект прысвечаны ўплыву даных, алгарытмаў і штучнага інтэлекту на сучаснае грамадства, пытанням лічбавага суверэнітэту, назірання, кібербяспекі і кантролю. У экспазіцыі прадстаўлены працы беларускіх аўтараў.
Таксама Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускага мастацкага калектыву eeefff, які прадставіў адукацыйную інсталяцыю The School of Algorithmic Solidarity. Праект даследуе ўзаемадзеянне тэхналогіяў, грамадства і салідарнасці праз мастацкія і адукацыйныя практыкі.
