• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Каманда дэмакратычнай Беларусі перамагла ў міжнародным футбольным чэмпіянаце Ambassadors’ Cup 2026 

    15 чэрвеня, 2026

    13 чэрвеня ў Вільні каманда дэмакратычнай Беларусі заняла першае месца ў міжнародным дабрачынным футбольным турніры Ambassadors’ Cup 2026. Офіс Святланы Ціханоўскай у складзе беларускай каманды прадставіў яго дырэктар Дзяніс Кучынскі.

    Турнір ужо пяты год аб’ядноўвае прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, дзяржаўных установаў, бізнесу і грамадскіх арганізацыяў дзеля важнай мэты — падтрымкі дзяцей з малазабяспечаных сем’яў і сем’яў украінскіх уцекачоў, каб яны маглі займацца спортам, развівацца ў бяспечным асяроддзі і атрымліваць новыя магчымасці для сваёй будучыні.

    У фінале каманда дэмакратычнай Беларусі сустрэлася з камандай Офіса прэзідэнта Літвы. За літоўскую каманду выступаў і сам прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

    Дзяніс Кучынскім пазнаёміў беларускую каманду з прэзідэнтам Наўседам. У сваю чаргу прэзідэнт пажадаў беларусам поспехаў — як у спорце, так і ў барацьбе за свабодную і дэмакратычную Беларусь.

    Дзяніс Кучынскі:
    «Асабліва сімвалічным стаў фінал супраць каманды прэзідэнта Літвы. Гэта выдатны прыклад таго, як кіраўнік свабоднай і дэмакратычнай краіны знаходзіць час, каб удзельнічаць у дабрачынных ініцыятывах разам з грамадзянамі і дыпламатамі. У такіх спаборніцтвах галоўнае не тое, хто перамог, а добрая справа, дзеля якой усе сабраліся

    Каманда дэмакратычнай Беларусі прысвячае сваю перамогу Мікіце Мелказёраву».

    🔗 Вы таксама можаце падтрымаць гэтую ініцыятыву і дапамагчы дзецям атрымаць доступ да спорту і новых магчымасцяў. Зрабіць данат можна менш чым за адну хвіліну па спасылцы.

    Каманду дэмакратычнай Беларусі прыйшлі падтрымаць уладальнікі беларускай пякарні ў Вільні Dvi Bandelės. Яны пачаставалі ўдзельнікаў турніру сваёй выпечкай, а таксама падарылі фірмовыя прысмакі прэзідэнту Літвы.

    Фота: Белсат

    Апошнія навіны