УДЗЕЛ У САМІЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці (EPC), на якім прысутнічалі больш чым 50 лідараў і лідарак еўрапейскіх краінаў.
Падчас Саміту беларуская лідарка правяла кароткія сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, прэзідэнткай Малдовы Майяй Санду, канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам, прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам і шэрагам іншых лідараў. Падчас сустрэчаў Святлана Ціханоўская ўздымала неабходнасць захавання візаў і адкрытых межаў для беларусаў, пытанні падтрымкі рэпрэсаваных і прыцягнення да адказнасці злачынцаў рэжыму.
Акрамя таго, беларуская лідарка выступіла з прамовай на прэс-канферэнцыі.
ВАРШАЎСКІ ФОРУМ ПА БЯСПЕЦЫ
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у Варшаўскім форуме па бяспецы. Падчас форуму беларуская лідарка выступіла ў дзвюх дыскусіях пра ролю Беларусі ў бяспецы ў рэгіёне. Акрамя таго, Святлана Ціханоўская сустрэлася з Рафалам Тшаскоўскім, мэрам Варшавы, і падзякавала мэру за падтрымку беларускіх арганізацыяў і ініцыятываў. На палях форуму адбыліся сустрэчы са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта Трампа Кітам Келагам, новай прадстаўніцай Еўрапейскага саюза па правах чалавека Кайсай Олонгрэн, з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім, дарадцам прэзідэнта Літвы Кястуцісам Будрысам, прэзідэнткай Грузіі Саламэ Зурабішвілі. У шэрагу сустрэчаў сумесна са Святланай Ціханоўскай прымаў удзел Сяргей Ціханоўскі.
Асноўныя вынікі ўдзелу ў форуме.
СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ — ПРА ПЕРАМОГУ ПАРТЫІ PAS У МАЛДОВЕ
Партыя PAS прэзідэнткі Малдовы Маі Санду атрымала пераканаўчую перамогу на парламенцкіх выбарах, якія адбыліся ў мінулыя выходныя ў Малдове. Святлана Ціханоўская павіншавала малдаўскую лідарку і партыю з перамогай: «Гэта не толькі поспех партыі PAS і прэзідэнткі Маі Санду, але перадусім перамога ўсяго малдаўскага народа, які абраў шлях дэмакратыі, незалежнасці і еўрапейскай будучыні».
СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ СУСТРЭЛАСЯ З НОВАЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ ПРАДСТАЎНІЦАЙ ЭСТОНІІ
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Кармен Лаўс, новай спецыяльнай прадстаўніцай Эстоніі па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Бакі абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, падтрымку беларусаў у Эстоніі, бяспеку ў рэгіёне і далейшае супрацоўніцтва паміж Эстоніяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ — ДА МІЖНАРОДНАГА ДНЯ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ
1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей. Святлана Ціханоўская з гэтай нагоды: «Пажылыя людзі — гэта нашы бацькі і дзядулі, тыя, хто ўсё жыццё працаваў, каб у нас была будучыня. Яны годныя спакою і падтрымкі. Бо грамадства становіцца мацнейшым, калі ніхто не застаецца без увагі».
ВІНШАВАННІ ДА ДНЯ НАСТАЎНІКА
У першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка. Святлана Ціханоўская звярнулася да настаўнікаў і настаўніц Беларусі са словамі падтрымкі: «Я ведаю, што многія з вас сутыкаюцца з няспынным ціскам. Але менавіта вашая стойкасць паказвае дзецям, што сапраўдная адукацыя не абмяжоўваецца падручнікам і сценамі школы».
Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч таксама звярнуўся да настаўнікаў, адзначыўшы іх унёсак у развіццё грамадства.
ВЫНІКІ МЕСЯЦА
Каманда Офіса Святланы Ціханоўская сабрала галоўныя падзеі, новыя даследаванні і значныя дасягненні актывістаў і арганізацыяў у верасні.МЕДЫЯ
AP Archive, AP Archive, Молдова-1 ТВ (Малдова), NPR Radio (ЗША), APNews (Сусветнае агенцтва навінаў), Страна для жизни (Беларусь), Дождь (Расія), Молдова-1 ТВ (Малдова), POLITICO (Міжнароднае).