Сёння беларуская лідарка бярэ ўдзел у Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці (EPC), які адбываецца з удзелам больш чым 50 лідараў і лідарак еўрапейскіх краінаў.
Сярод удзельнікаў — прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнтка Малдовы Мая Санду, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер, прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, кіраўніца знешняй палітыкі ЕС Кая Калас, прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен, прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Мецола.
Што такое Еўрапейская палітычная супольнасць?
EPC — гэта пляцоўка для стратэгічнага дыялогу і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі Еўропы. Яна аб’ядноўвае краіны Еўрасаюза і яго суседзяў, каб разам абмяркоўваць бяспеку, эканоміку, дэмакратыю і будучыню кантынента.
На парадку дня:
– падтрымка Украіны;
– бяспека Еўропы;
– умацаванне еўрапейскай супольнасці ва ўмовах цяперашняй геапалітычнай рэальнасці.
Удзел Ціханоўскай стане магчымасцю данесці да міжнароднай супольнасці, што дэмакратычная Беларусь — больш надзейны партнёр для Еўропы, чым рэжым Лукашэнкі, а таксама прыцягнуць увагу да неабходнасці працягваць падтрымку палітвязняў і ўсіх, хто змагаецца за свабоду.
Спіс удзельнікаў:
Прэм’ер-міністр Ліхтэнштэйна — Брыгіта Хаас
Старшыня парламента Балгарыі — Росен Жэлязкоў
Вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі — Кая Калас
Міністр юстыцыі Швейцарыі — Карын Келер-Зутэр
Прэм’ер-міністр Грузіі — Іраклі Кабахідзэ
Член Прэзідыума Босніі і Герцагавіны — Жэлька Комшыч
Прэм’ер-міністр Швецыі — Ульф Крыстэрсан
Прэзідэнт Францыі — Эманюэль Макрон
Прэм’ер-міністр Ірландыі — Міхал Марцін
Прэм’ер-міністр Італіі — Джорджа Мелоні
Канцлер Германіі — Фрыдрых Мерц
Старшыня Еўрапарламента — Раберта Мецола
Старшыня Еўрапейскай Рады — Антоніу Кошта
Прэм’ер-міністр Эстоніі — Крыстэн Міхал
Прэзідэнт Чарнагорыі — Якаў Мілатавіч
Прэм’ер-міністр Грэцыі — Кірыякас Міцатакіс
Прэм’ер-міністр Даніі — Метэ Фрэдэрыксен
Прэм’ер-міністр Партугаліі — Луіш Мантэнегру
Прэм’ер-міністр Мальты — Роберт Абела
Прэзідэнт Азербайджана — Ільхам Аліеў
Старшыня Рады Еўропы — Ален Берсэ
Прэзідэнт Кіпра — Нікас Хрыстадулідыс
Прэзідэнт Румыніі — Нікушар Дан
Князь Манака — Альбер II
Прэм’ер-міністр Бельгіі — Барт Дэ Вевер
Прэм’ер-міністр Андоры — Хаўер Эспат Самара
Прэм’ер-міністр Славакіі — Роберт Фіца
Прэм’ер-міністр Люксембургу — Люк Фрыдэн
Прэм’ер-міністр Ісландыі — Крыструн Фрастадоцір
Прэм’ер-міністр Славеніі — Роберт Голаб
Прэм’ер-міністр Партугаліі — Луіш Мантэнегру
Прэзідэнт Літвы — Гітанас Наўседа
Старшыня ўрада Грэнландыі — Енс-Фрэдэрык Нільсэн
Прэм’ер-міністр Венгрыі — Віктар Орбан
Прэм’ер-міністр Фінляндыі — Петэры Орпа
Прэзідэнтка Косава — В’ёса Асмані-Садрыў
Прэм’ер-міністр Арменіі — Нікол Пашынян
Прэм’ер-міністр Харватыі — Андрай Пленкавіч
Прэм’ер-міністр Албаніі — Эдзі Рама
Генеральны сакратар НАТА — Марк Рутэ
Прэм’ер-міністр Іспаніі — Педра Санчэс
Прэзідэнтка Малдовы — Мая Санду
Прэм’ер-міністр Нідэрландаў — Дзік Схоф
Прэм’ер-міністр Латвіі — Эвіка Сіліня
Прэзідэнтка Паўночнай Македоніі — Гордана Сіляноўская-Даўкава
Старшыня ПА АБСЕ — Ферыдун Хадзі Сінірліаглу
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі — Кір Стармер
Прэм’ер-міністр Аўстрыі — Крысціян Штокер
Прэм’ер-міністр Нарвегіі — Ёнас Гар Сцёрэ
Прэм’ер-міністр Польшчы — Дональд Туск
Прэм’ер-міністр Фарэрскіх астравоў — Аксель Ёханесэн
Старшыня Еўракамісіі — Урсула фон дэр Ляен
Прэзідэнт Сербіі — Аляксандр Вучыч
Прэзідэнт Украіны — Уладзімір Зяленскі
