• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прамова Святланы Ціханоўскай на прэс-канферэнцыі EPC

    02 кастрычніка, 2025

    Святлана Ціханоўская выступіла на прэс-канферэнцыі EPC, пачаўшы яе з кароткай заявы: 

    «Хачу падзякаваць Даніі і Еўрапейскай палітычнай супольнасці за запрашэнне. Пакуль такія дыктатары, як Пуцін і Лукашэнка, тут адсутнічаюць, гучыць голас беларускага народа.

    Беларусы заслугоўваюць еўрапейскай будучыні. Беларусь — гэта частка Еўропы. І аднойчы мы станем паўнавартасным членам EPC і Еўрапейскага Саюза.

    Наша мэта ясная: не дапусціць, каб Расія калі-небудзь ізноў выкарыстоўвала Беларусь як плацдарм — супраць Украіны ці супраць Еўропы. Гэта азначае ліквідацыю аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі, які стаў пагрозай для ўсяго кантынента. Мы працуем над тым, каб вінаватыя былі прыцягнутыя да адказнасці, у тым ліку праз Міжнародны крымінальны суд.

    Разам з прэзідэнтам Трампам і яго камандай мы ўжо дамагліся вызвалення дзясяткаў палітвязняў. Але 1300 чалавек застаюцца за кратамі. Мы вітаем намаганні ЗША, але і Еўропа павінна працягваць ціск, пакуль не будзе вызвалены кожны вязень і не спыняцца рэпрэсіі. У той жа час Еўропа павінна падтрымаць беларусаў — праз выдачу візаў, падтрымку грамадзянскай супольнасці і дапамогу тым, хто цяпер фактычна апынуўся без грамадзянства.

    Еўропа павінна дзейнічаць рашуча. Паўмеры толькі натхняюць дыктатараў. Мы павінны аслабіць Расію, умацаваць Украіну і адчыніць акно для пераменаў у Беларусі. І я веру, што перамены ў Беларусі могуць стаць штуршком для пераменаў у Расіі.

    Дзякуй».

    Апошнія навіны