Сёння ў Вільні адбылася сустрэча з Кармен Лаўс — новай спецыяльнай прадстаўніцай Эстоніі па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Важныя тэмы, якія абмеркавалі падчас сустрэчы:
⭕ Бягучую сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі і магчымыя шляхі іх вызвалення;
⭕ Падтрымку беларусаў у Эстоніі, а менавіта пытанні легалізацыі, магчымасці стажыровак і адукацыі;
⭕ Бяспеку ў рэгіёне, вучэнні «Запад-2025», правакацыі расійскімі дронамі;
⭕ Працяг супрацоўніцтва ўладаў Эстоніі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Святлана Ціханоўская:
«Для нас вельмі каштоўна, што Эстонія паслядоўна стаіць побач з беларусамі. У гэтым годзе ў Эстоніі з’явіўся Офіс дэмакратычных сілаў як сімвал нашай блізкасці і гатоўнасці развіваць сумесную працу. Эстонія падзяляе нашую пазіцыю, што вольная Беларусь — гэта гарантыя бяспекі для ўсёй Еўропы».
