• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч — да дня настаўніка

    03 кастрычніка, 2025

    «Сёння ва ўсіх беларускіх школах настаўнікі і настаўніцы прымаюць віншаванні напярэдадні Дня настаўніка, які адзначаецца ў нядзелю.

    Дзень настаўніка — гэта не толькі прафесійнае свята, букеты кветак, бацькоўскія і дзіцячыя віншаванні. Гэта нагода для роздуму — кім ёсць сёння настаўнік і настаўніца ў Беларусі? Гэтая прафесія адыгрывае вызначальную ролю ў эканамічным поспеху, дабрабыту і бяспецы грамадства. Школа закладвае падмурак для гэтага толькі тады, калі яна выхоўвае асобу, здольную самастойна прымаць рашэнні, крытычна і крэатыўна мысліць. Але цяпер ці магчыма гэта ў Беларусі?

    Ідэолагі рэжыму абвясцілі, што «настаўнік — гэта чалавек прэзідэнта». Дзяржава метадычна знішчае адукацыю на беларускай мове, дапусціла стварэнне праграмаў вайсковай падрыхтоўкі, мілітарысцкія летнікі і вайскова-патрыятычныя класы.

    Я разумею, што сёння вельмі цяжка быць настаўнікам ці настаўніцай у Беларусі. Вас нагружаюць бясконцай справаздачнасцю, празмернай нагрузкай і кантролем з боку ўлады. Больш за 6 тысячаў настаўнікаў і настаўніц пазбавіліся працы праз рэпрэсіі, звыш 50 чалавек прайшлі праз пекла катаванняў у калоніях і на «хіміі», некаторыя і цяпер знаходзяцца за кратамі.

    І сёння я хачу сказаць шчыры дзякуй тым, хто ў гэтых умовах захаваў прафесійную годнасць. У будучай вольнай Беларусі мы прыкладзём усе намаганні, каб адукацыя і навука стала асновай развіцця краіны, а настаўнікі — незалежнымі асобамі, прафесія якіх будзе сярод самых паважаных і прэстыжных у грамадстве».

    Апошнія навіны