• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дзяніс Кучынскі сустрэўся з кіраўніцай Міжнароднага гуманітарнага фонду Берыт Ліндэман

    02 чэрвеня, 2026

    Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з Берыт Ліндэман, кіраўніцай Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі.

    Падчас сустрэчы абмеркавалі вынікі працы фонду за апошнія два гады, падтрымку былых палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў, а таксама стратэгію далейшай працы, каб больш краінаў далучылася да фонду.

    Міжнародны гуманітарны фонд быў створаны ў Нарвегіі ў 2024 годзе па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай. Сёння гэта адзін з ключавых механізмаў дапамогі беларусам, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў. Праз фонд падтрымка таксама накіроўваецца такім беларускім арганізацыям як «Вольныя», фонд «Краіна для Жыцця», INeedHelpBY, Dissidentby і іншым. За час працы фонду больш за 13 краінаў-донараў агулам накіравалі на яго дзейнасць больш за 3 мільёна еўра.

    Асобную ўвагу падчас сустрэчы надалі дапамозе палітвязням і вызваленым зняволеным. У 2025 годзе фонд аказваў падтрымку падчас усіх хваляў масавых вызваленняў і прымусовых высылкаў беларусаў. Пасля вызвалення і дэпартацыі 123 чалавек у снежні 2025 года фонд на працягу першага месяца мабілізаваў больш за 200 тысяч еўра на жыллё, харчаванне, адзенне, транспартныя і медычныя выдаткі ў Літве, Польшчы і Украіне.

    Падчас сустрэчы Дзяніс Кучынскі падзякаваў фонду і краінам-донарам за паслядоўную падтрымку беларусаў і адзначыў, што дапамога палітвязням і рэпрэсаваным застаецца адным з галоўных прыярытэтаў.

    Дзяніс Кучынскі:
    «Пашырэнне кола краінаў-донараў Міжнароднага гуманітарнага фонду — адзін з ключавых спосабаў дапамагчы беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў. Сёння фонд падтрымліваюць 13 дзяржаваў. Але мэта Офіса і міжнароднага аддзела ў прыватнасці — пашырыць гэтае кола і прыцягнуць яшчэ больш партнёраў — як мінімум 15 краінаў да канца года. Чым больш краінаў будуць удзельнічаць у гэтай ініцыятыве, тым больш людзей змогуць атрымаць неабходную дапамогу і падтрымку».

    Апошнія навіны