• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Травень 2026: галоўнае за месяц 

    02 чэрвеня, 2026

    У траўні ключавой падзеяй стаў першы візіт Святланы Ціханоўскай ва Украіну. Адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, міністрам замежных справаў Андрэем Сібігам. Ціханоўская таксама ўзяла ўдзел у адкрыцці Міжнароднага саміту гарадоў і рэгіёнаў, сустрэлася з кіраўніцтвам Координаційного штабу з питань поводження з військовополоненими, выступіла ў Кіеўскай школе эканомікі, наведала Чарнобыльскую АЭС і Прыпяць, ушанавала памяць загінулых беларусаў. Да таго ж, адкрылася Місія беларускіх дэмакратычных сілаў ва Украіне.

    Паралельна працягвалася праца ў напрамках вызвалення палітвязняў і падтрымкі іх сем’яў, міжнароднай каардынацыі і развіцця практычных інструментаў падтрымкі беларусаў за мяжой.

    Галоўнае:
    Сустрэча з Генеральным сакратаром Рады Еўропы Аленам Берсэ разам з міністрам замежных справаў Літвы Кястуцісам Будрысам.
    Прайшла V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету.
    Адбыўся ІІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause.
    Адкрыццё Інфармацыйнага пункта Рады Еўропы для беларусаў у Вільнюсе.
    Удзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване. На палях саміту Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і міністрам замежных справаў Араратам Мірзаянам, прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, прэм’ер-міністрам Канады Маркам Карні, прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцам.
    – Візіт у Стакгольм. Сустрэча ў МЗС Швецыі з міністрам міжнароднага развіццёвага супрацоўніцтва і знешняга гандлю Бен’ямінам Дусай і дзяржаўнай сакратаркай Дыянай Янсе.
    – Размова з спецпасланнікам ЗША Джонам Коалам і намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Крысам Смітам.

    Апошнія навіны