• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з генсекам Рады Еўропы 

    13 мая, 2026

    12 траўня ў Вільнюсе Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з генеральным сакратаром Рады Еўропы Аленам Берсэ. Разам з міністрам замежных справаў Літвы Кястуцісам Будрысам і спікерам Сейма Літвы Юозасам Олекасам быў адкрыты Інфармацыйны пункт Рады Еўропы ў Вільнюсе.

    Падчас сустрэчы з Аленам Берсэ абмеркавалі наступныя крокі па функцыянаванню Інфармацыйнага пункту — у прыватнасці, як зрабіць так, каб ён быў максімальна карысны для беларусаў і грамадзянскай супольнасці. Гаворка ішла пра магчымасць выкарыстоўваць пункт як пляцоўку для мерапрыемстваў, дыпламатычнай і палітычнай адвакацыі, а таксама для пашырэння інфармацыі пра магчымасці для беларусаў у сферах адукацыі, мабільнасці і супрацоўніцтва з Радай Еўропы.

    Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што Інфармацыйны пункт мае вялікае сімвалічнае значэнне для беларусаў у выгнанні: гэта знак, што Рада Еўропы гатовая падтрымліваць беларусаў. Але разам з тым ён будзе мець і практычнае вымярэнне — дапамагаючы беларусам атрымліваць доступ да ведаў, кантактаў і магчымасцяў, звязаных з еўрапейскімі інстытутамі.

    Апошнія навіны