Падчас візіту ў Лондан Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у экспертнай дыскусіі ў Chatham House, адным з вядучых аналітычных цэнтраў Вялікабрытаніі. У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі брытанскіх дзяржаўных інстытутаў, дыпламатычнага корпусу, даследчыкі, эксперты па міжнароднай бяспецы і знешняй палітыцы.
Падчас дыскусіі абмяркоўваліся вынікі перамоваў паміж ЗША і беларускім рэжымам, вызваленне палітычных зняволеных, санкцыйная палітыка Захаду, а таксама роля Беларусі ў еўрапейскай бяспецы і адносінах паміж Еўропай, Украінай і Злучанымі Штатамі.
