• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падводзім вынікі месяца: галоўныя падзеі, новыя даследаванні і значныя дасягненні актывістаў і арганізацыяў

    02 чэрвеня, 2026

    У Вільнюсе адкрыўся Інфармацыйны пункт Рады Еўропы для беларусаў.

    З’явілася агульная мапа беларускіх акцый і івэнтаў, якія адбываюцца штогод па ўсім свеце.

    Юрыдычная службай Вясны падрыхтавала алгарытм дзеянняў на выпадак, калі да родных чалавека, што знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, прыйшлі з ператрусам.

    Беларусы правялі шэраг акцый і імпрэзаў з нагоды саракавой гадавіны на Чарнобыльскай АЭС.

    Беларусы правялі шэраг акцый і івнэнтаў з нагоды ​​Дня салідарнасці з палітвязнямі.

    Адбыліся выбары ў Каардынацыйную раду.

    У Варшаве адбылася  V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету.

    У Вільні прайшоў III Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі.

    Банк ідэй апублікаваў даследаванне “Children of the dictatorship: Indoctrination and Militarization of Belarusian Youth after 2020” пра тое, як рэжым перабудоўвае адукацыйную прастору

    ЗБС апублікаваў справаздачу “​​Стан Беларускай Акадэміі за 2025”.

    Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі апублікавала вынікі грамадскага расследавання падзей, якія адбываліся ў Кастрычніцкім РУУС Мінска ў перыяд з 7 па 13 жніўня 2020 года.

    Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі апублікаваў дакументальнае даследаванне “Палата №38: канвеер катаванняў у Беларусі”, у якім аналізуецца сістэма і формы гвалту з боку беларускіх сілавікоў.

    ЦНІ апублікаваў новы “Рэйтынг беларускіх гарадоў”: маштабнае даследаванне 40 найбуйнейшых населеных пунктаў краіны.

    ЦНІ апублікаваў вынікі даследавання “Як беларуская моладзь адаптуецца да нявызначанасці”.

    У Індэксе свабоды прэсы “Reporters sans frontières” Беларусь заняла 165-е месца.

    У Індэксе свабоды слова-2026 Беларусь заняла 165-е месца.

    БАЖ апублікаваў вынікі даследавання “​​Стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара”.

    Вясна выпусціла даклад пра пашырэнне спісу “экстрэмісцкіх матэрыялаў” у Беларусі.

    Апошнія навіны