12 траўня пачаліся другія выбары ў Каардынацыйную Раду Беларусі, якія працягнуцца цягам тыдня — да 17 траўня ўключна.
Каардынацыйная Рада — гэта протапарламент дэмакратычнай Беларусі і прастора для абмеркавання і пошуку рашэнняў ключавых праблемаў беларусаў і беларусак.
Офіс Святланы Ціханоўскай заклікае прыняць удзел у галасаванні — гэта дазволіць нам захаваць культуру дэмакратычнага выбару для будучай Беларусі.
Як прагаласаваць?
Прагаласаваць можна праз:
- мабільную аплікацыю SVAE Peera для Android;
- аплікацыю на iOS праз TestFlight;
- вэб-сайт для галасавання.
Для ўдзелу неабходна выбраць выбарчы спіс і пацвердзіць асобу з дапамогай беларускага пашпарта або Пашпарта Новай Беларусі. Для карыстальнікаў(-ц) у Беларусі рэкамендуецца выкарыстоўваць VPN і прыватны рэжым (інкогніта).
📌 Падрабязная інструкцыя па галасаванні: https://t.me/rada_vision/4768
Навіны Каардынацыйнай Рады і асобных спісаў: https://t.me/rada_vision
