12 лістапада ў інфармацыйным агенцтве «Укрінформ» у Кіеве адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная мілітарызацыі Беларусі і яе ролі ў ваеннай стратэгіі Расіі.
Падчас мерапрыемства прадстаўнікі BELPOL прадставяць асноўныя высновы аналітычнага даследавання пра ваенную інтэграцыю Беларусі ў расійскую сістэму. Удзельнікі абмяркуюць развіццё ваеннай інфраструктуры, выкарыстанне беларускай прамысловасці для патрэб расійскага ваенна-прамысловага комплексу, а таксама патэнцыйныя пагрозы бяспецы Украіны і Еўропы.
Удзельнікі:
- Уладзімір Жыгар — аналітык, эксперт па пытаннях бяспекі BELPOL;
- Яраслаў Чарнагор — пасол па асаблівых даручэннях Міністэрства замежных спраў Украіны;
- Вольга Зазулінская — кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне.
Мадэратарка: Рэна Маруцян — дырэктарка Інстытута нацыянальнай устойлівасці і бяспекі.
Дата і час: 12 лістапада, 12:30
Месца: інфармацыйнае агенцтва «Укрінформ», вул. Багдана Хмяльніцкага, 8/16, Кіеў.
Акрэдытацыя для СМІ: anna@ukrinform.com.
Трансляцыя на YouTube-канале «Укрінформ»: https://www.youtube.com/live/TcK0E4XijZQ