30 лістапада Беларускі інстытут рэзіліентнасці і дэмакратыі (BIRD) правядзе круглы стол, дзе будуць прэзентаваны даследаванні беларускай медыяпрасторы. Такім чынам таксама пачнецца публічная дзейнасць інстытута.
Беларуская інфармацыйная прастора перажывае структурныя змены: традыцыйныя каналы камунікацыі саступаюць месца кароткім фарматам і менш традыцыйнымі пляцоўкам, а ў публічным полі працягваецца канкурэнцыя паміж праўладнымі і прадэмакратычнымі наратывамі. Каб лепш разумець гэтыя працэсы і прымаць абгрунтаваныя рашэнні, грамадзянскай супольнасці і палітычным актарам неабходная сістэмная аналітыка.
BIRD — незалежны даследчы цэнтр, які спалучае акадэмічныя стандарты з прыхільнасцю да дэмакратычных каштоўнасцяў. Падчас сустрэчы інстытут прадставіць сваю місію і асноўныя кірункі працы, а таксама вынікі трох даследаванняў беларускай медыяпрасторы.
Разам з даследчыкамі і медыяэкспертамі ўдзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць, як змяняецца беларускае інфармацыйнае поле, якія рызыкі гэта стварае для незалежных медыя і як прасоўваць дэмакратычны парадак дня ў новых умовах.
Праграма і ўдзельнікі
Прэзентацыі працягласцю 10–15 хвілін, пасля кожнай — сесія пытанняў і адказаў.
- Прэзентацыя BIRD: місія, каштоўнасці і асноўныя кірункі працы. Генадзь Коршунаў — кіраўнік BIRD, кандыдат сацыялагічных навук
- «Вайна наратываў у YouTube: аналіз актуальных праўладных і прадэмакратычных наратываў». Алена Шкурова — экспертка BIRD, доктарка сацыялагічных навук
- «Трансфармацыя медыяспажывання: даследаванне аўдыторыі беларускіх незалежных медыя». Марыя Садоўская-Комлач — медыяэкспертка, стратэг па глабальным узаемадзеянні Free Press Unlimited, старшыня праўлення фонда «Свабодная прэса для Ўсходняй Еўропы»
- «Што мы не бачым праз медыясегментацыю? Палітычныя сегменты беларускага грамадства». Максім Кудэевіч — кіраўнік сацыялагічнага падраздзялення iSANS
Мадэратар: Генадзь Коршунаў
Дэталі і рэгістрацыя
Дата і час: 30 лістапада 2026 года, 19:00—21:00 (па Мінску) / 17:00–19:00 (CET)
Фармат: анлайн
Для атрымання спасылкі на падключэнне неабходна зарэгістравацца, напісаўшы на адрас ana@tsikhanouskaya.org.
