• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Экспертны вэбінар «Ад падтрымкі сёння — да моцнай Беларусі заўтра: сацыяльная палітыка Новай Беларусі»

    Анлайн
    15.09.2026
    13:00 - 14:00

    15 верасня Офіс Святланы Ціханоўскай правядзе экспертны анлайн-вебінар пра сацыяльную палітыку Новай Беларусі.

    Праз рэпрэсіі і неэфектыўную палітыку рэжыму Лукашэнкі ўзмацняецца сацыяльная ўразлівасць беларусаў. Асабліва востра стаяць пытанні доступу да медыцынскай дапамогі, пенсійнага забеспячэння і сацыяльнай абароны для людзей у Беларусі і вымушанай эміграцыі.

    Эксперты (-кі) і прадстаўнікі (-цы) грамадзянскай супольнасці абмяркуюць, як дэмакратычныя сілы могуць падтрымліваць беларусаў і беларусак ужо сёння і якой павінна быць сацыяльная палітыка Новай Беларусі.

    Асобная ўвага будзе нададзеная праекту «Раёнка», які дазваляе беларусам і беларускам атрымліваць кансультацыі беларускіх медыкаў, а таксама аднаўленню сацыяльнага капіталу — даверу, узаемадапамогі і грамадзянскага ўдзелу.

    У дыскусіі возьмуць удзел:

    • Ірына Маклейн — каардынатарка Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі, якая таксама займаецца развіццём даследчых і этычных стандартаў у сферы сацыяльнай дапамогі ў Шатландыі, мае значны прафесійны досвед у сацыяльнай працы, ахове здароўя і сацыяльным доглядзе;
    • Леў Львоўскі — акадэмічны дырэктар BEROC, суаўтар канцэпцыі пенсійнай рэформы для Беларусі;
    • Лана Вілебранд — кіраўніца па якасці і развіцці праграм арганізацыі Union to Union, якая займаецца міжнародным супрацоўніцтвам у межах шведскага прафсаюзнага руху.

    Мадэраваць дыскусію будзе кіраўнік Інстытута даследаванняў бяспекі імя Касцюшкі Вадзім Мажэйка.

    📅 Дата: 15 верасня 2026 года
    🕛 Час: 13:00–14:00 (па Мінску)
    💻 Фармат: анлайн
    🗣 Мова: англійская

    Для рэгістрацыі пішыце на пошту ana@tsikhanouskaya.org.

    Мерапрыемствы