27 кастрычніка ў Дубліне пройдзе ірландска-беларуская канферэнцыя «Ірландыя і Беларусь: нацыянальная і культурная ідэнтычнасць». Яе арганізуюць Міністэрства замежных спраў і гандлю Ірландыі, Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і Офіс Святланы Ціханоўскай у межах старшынства Ірландыі ў Радзе ЕС.
Канферэнцыя стане пляцоўкай для абмену досведам Ірландыі і Беларусі ў барацьбе за незалежнасць, захаванні мовы, культуры і гістарычнай памяці. Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць уплыў рэпрэсій і расійскай агрэсіі супраць Украіны на беларускую ідэнтычнасць і ролю дыяспары і еўрапейскай салідарнасці ў яе захаванні.
Сярод выступоўцаў:
- Святлана Ціханоўская — кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі;
- Томас Бірн (Thomas Byrne) — дзяржаўны міністр Ірландыі па еўрапейскіх справах і абароне;
- Дойран Ні Глахайн (Doireann Ní Ghlacáin) — ірландская даследчыца, журналістка і тэлевядоўца;
- Донаха О’Біхан (Donnacha Ó Beacháin) — прафесар паліталогіі Дублінскага гарадскога ўніверсітэта.
У канферэнцыі таксама возьмуць удзел палітыкі, пісьменнікі, дзеячы культуры, лінгвісты, даследчыкі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Ірландыі і Беларусі.
Дата і час: 27 кастрычніка, 9:00–16:30
Месца: Peacock Stage, Abbey Theatre, Дублін
Запрашаюцца беларусы і беларускі ў Ірландыі, а таксама ўсе, хто цікавіцца беларускай культурай, гісторыяй і будучыняй.
Рэгістрацыя па спасылцы.