• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Канферэнцыя высокага ўзроўню «Разам з народам Беларусі» ў Еўрапейскім парламенце

    Брусель
    10.12.2026
    09:00

    10 снежня 2026 года ў Еўрапейскім парламенце ў Бруселі адбудзецца канферэнцыя высокага ўзроўню «Разам з народам Беларусі» (Standing with People of Belarus). Мерапрыемства пройдзе ў межах «Дзён Беларусі — 2026».

    Канферэнцыю сумесна арганізуюць Еўрапейскі парламент, Еўрапейская камісія і Еўрапейская служба знешніх дзеянняў пры падтрымцы Дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю на чале з Малгажатай Гасеўскай.

    Канферэнцыю адкрыюць Святлана Ціханоўская і высокапастаўленыя прадстаўнікі Еўрапейскага парламента, Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

    У мерапрыемстве возьмуць удзел еўрапейскія палітыкі, прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці, міжнародных арганізацый, эксперты і журналісты.

    Асноўныя тэмы канферэнцыі:

    • Беларусь і выклікі еўрапейскай бяспецы;
    • беларуская культура, мова і нацыянальная ідэнтычнасць;
    • палітычныя рэпрэсіі і правы чалавека ў Беларусі;
    • стратэгія Еўрапейскага саюза ў дачыненні да Беларусі і яе дэмакратычная будучыня.

    Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, эксперты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і ўсе, хто цікавіцца Беларуссю.

    Дата і час: 10 снежня 2026 года, 09:00–17:00
    Месца: Еўрапейскі парламент, Брусель.

    Рэгістрацыя: https://ep-events.europarl.europa.eu/europarl/EP_Conference_10Dec/e/ce/. 

    Апошні дзень рэгістрацыі — 25 лістапада.

    Мерапрыемствы