Калі: нядзеля, 27 жніўня 2026
Час: 16:00–17:00 (Мінск/Вільнюс) / 15:00–16:00 (Варшава)
Запрашаем вас на асабістыя анлайн-размовы са Святланай Ціханоўскай. Падчас званка вы зможаце задаць пытанні, падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы, якія вас хвалююць.
Да размоваў разам са Святланай Ціханоўскай далучыцца Леанід Марозаў — яе дарадца па прававых пытаннях. Калі вашае пытанне звязанае з рэпрэсіямі, дакументамі ці прававым статусам за мяжой, гэта шанец наўпрост агучыць праблему чалавеку, які разам з камандай можа заняцца яе вырашэннем.
Да размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.
Каб трапіць на размову, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/9rpohv11Ryi23X4_VgzH2g.
Важныя правілы ўдзелу і бяспекі
Умовы ўдзелу ў званку
- Абавязковая ўмова ўдзелу ў званку — уключаная камера і мікрафон.
- Вам неабходна загадзя праверыць працу вашых прыладаў (мікрафона і камеры). Па магчымасці, патэлефануйце каму-небудзь праз Zoom, каб пераканацца, што ўсё працуе карэктна.
- У выпадку, калі вашая прылада не будзе працаваць, мы будзем вымушаныя адключыць вас ад размовы.
Канфідэнцыяльнасць і запіс
- Офіс не вядзе аўдыя- ці відэазапіс размовы.
- Мы таксама просім вас не выкарыстоўваць прылады для запісу падчас званка.
- Мы пакідаем за сабой права перапыніць званок у выпадку парушэння правілаў бяспекі ці амаральных паводзінаў з вашага боку.
Правілы бяспекі пры рэгістрацыі
Не выкарыстоўвайце пры рэгістрацыі электронную пошту ў расійскіх ці беларускіх даменах (адрасы, якія заканчваюцца на .by і .ru).