21 жніўня ў межах фестывалю NeverMore68 у Празе адбудзецца адкрыццё выставы «Рускае братэрства» беларускага мастака і графічнага дызайнера Артура Вакарава.
На выставе будуць 10 постараў, у якіх даследуецца трансфармацыя паняцця «братэрства» ў расійскай палітыцы і прапагандзе, дзе яно на працягу стагоддзяў выкарыстоўвалася для апраўдання кантролю і падпарадкавання іншых народаў.
Праз сродкі візуальнага мастацтва выстава раскрывае супярэчнасць паміж дэкларатыўнай ідэяй «братэрства» і яе рэальнымі наступствамі — стварэннем і падтрымкай залежных дыктатур, абмежаваннем свабоды, цэнзурай і агрэсіяй супраць народаў, якія адмаўляюцца падпарадкоўвацца.
«Я адзін з мільёнаў беларусаў, якія дагэтуль спрабуюць вызваліцца ад расійскага братэрства. Мы і сёння пакутуем гэтак жа, як ваш народ некалькі дзесяцігоддзяў таму. Мой праект — гэта прыклад сацыяльнага дызайну, які закліканы нагадваць пра гістарычную праўду і звяртаць увагу на пагрозу, якая па-ранейшаму існуе», — кажа Вакараў.
Артур Вакараў — адзін з найбольш вядомых беларускіх графічных дызайнераў, сузаснавальнік студыі Adliga і аўтар знакавых візуальных матэрыялаў беларускага дэмакратычнага руху пасля 2020 года.
Мерапрыемства арганізуе Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ў межах фестывалю NeverMore68.
📅 Дата: 21 жніўня 2026 года
🕑 Час: 14:00–21:30
📍 Месца: Výstaviště Praha, Holešovice, Прага, Чэхія
Удзел у мерапрыемстве адкрыты для ўсіх.
Падзея ў Facebook: https://www.facebook.com/events/896500456457766/