• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сайд-івэнт на палях Генасамблеі ААН: «Беларусь — саўдзельніца вайны Расіі супраць Украіны і пагроза міжнароднай бяспецы»

    Нью-Ёрк
    21.09.2026
    13:30

    21 верасня 2026 года на палях Тыдня высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН адбудзецца міністэрскае мерапрыемства, прысвечанае пагрозам, якія стварае рэжым Лукашэнкі ў Беларусі і якія ўплываюць рэгіянальную і міжнародную бяспеку. У падзеі возьме ўдзел Святлана Ціханоўская.

    Мерапрыемства правядуць Латвія і Еўрапейскі саюз сумесна з Эстоніяй, Ірландыяй, Літвой, Швецыяй і Украінай. Офіс Святланы Ціханоўскай выступіў суарганізатарам падзеі.

    Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць сістэмныя рэпрэсіі ў Беларусі і іх сувязь з больш шырокімі выклікамі бяспецы, транснацыянальныя рэпрэсіі супраць беларусаў (-к) за мяжой і гібрыдныя пагрозы, у тым ліку інструменталізацыю міграцыі і дэзінфармацыю. Асобная ўвага будзе нададзена ролі Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны.

    Спікеры і спікеркі:

    • Кайса Оленгрэн, генеральная сакратарка Еўрапейскай службы знешніх сувязяў;
    • Байба Бражэ, міністарка замежных спраў Латвіі;
    • Андрэй Сібіга, міністр замежных спраў Украіны;
    • Кястуціс Будрыс, міністр замежных спраў Літвы;
    • Ален Бэрсэ, генеральны сакратар Савета Еўропы;
    • Ніл Рычманд, дзяржаўны міністр Ірландыі па міжнародным развіцці і дыяспары;
    • Марцін Роджэр, намеснік міністра замежных спраў Эстоніі;
    • Гунар Альдэн, намеснік генеральнага дырэктара па глабальных пытаннях Міністэрства замежных спраў Швецыі;
    • Святлана Ціханоўская, лідарка беларускіх дэмакратычных сіл;
    • Джэймі Флай, генеральны дырэктар Freedom House.

    🗓️ Дата і час: 21 верасня, 13:30–14:45

    📌 Месца: Дэлегацыя Еўрапейскага саюза пры ААН, 666 Third Avenue, 31-ы паверх, Нью-Ёрк

    🔗 Падрабязнасці: https://www.eeas.europa.eu/delegations/un-new-york/belarus-accomplice-russias-war-against-ukraine-and-threat-international-security_en 

     

    Мерапрыемствы