• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Анлайн-круглы стол «За фасадам вызваленняў: рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца»

    Анлайн
    27.10.2026
    15:00

    Нягледзячы на вызваленне часткі палітвязняў у Беларусі, рэпрэсіі працягваюцца, і іх інтэнсіўнасць не знізілася. На пачатак кастрычніка 2026 года ў Беларусі налічвалася 876 палітвязняў, у тым ліку 113 жанчын.

    27 кастрычніка Офіс Святланы Ціханоўскай правядзе анлайн-круглы стол з удзелам юрыстаў і праваабаронцаў, каб абмеркаваць, як змяняюцца формы рэпрэсій у Беларусі і як на гэта павінна рэагаваць міжнародная супольнасць.

    Спікеры і спікеркі:

    • Максім Знак — беларускі юрыст, EMBA, былы палітвязень; суаўтар даследавання «Трансфармацыя рэпрэсіўнай машыны ў Беларусі ў 2020–2026 гадах»;
    • Святлана Галаўнева — праваабаронца, юрыстка і прававая аналітыкіня Праваабарончага цэнтра «Вясна»; суаўтарка даклада «Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі ў 2020–2026 гадах»;
    • Леанід Марозаў — дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях;
    • Вераніка Станкевіч — прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

    Мадэратар: Вадзім Мажэйка, аналітык у галіне стратэгічнай бяспекі і палітыкі.

    Дата: 27 кастрычніка 2026 года
    Час: 13:00–14:30 CET / 15:00–16:30 па Мінску
    Фармат: анлайн
    Мова: англійская, з сінхронным перакладам

    Каб зарэгістравацца, напішыце на электронную пошту ana@tsikhanouskaya.org.

    Мерапрыемствы