У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх былі паэты, пісьменнікі, навукоўцы і грамадскія дзеячы. Гэтая падзея стала адным з сімвалаў сталінскіх рэпрэсіяў супраць беларускай культуры і ўвайшла ў гісторыю як Ноч расстраляных паэтаў.
Штогод напрыканцы кастрычніка ў розных гарадах свету праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памяці загінулых. Сёлета ў розных гарадах пройдуць паэтычныя чытанні, спектаклі, лекцыі і акцыі памяці. Сабралі мерапрыемствы, да якіх можна далучыцца:
🇵🇱 Варшава:
📎 29 кастрычніка, 18:00
Імпрэза да Ночы паэтаў
📍 Літаратурны музей імя Адама Міцкевіча (Рынак Старога горада, 20)
📎 29 кастрычніка, 19:00
Тэатральная пастаноўка паводле апавядання Васіля Быкава «Жоўты пясочак»
📍 ul. Puławska 114
🔗 Падрабязнасці
📎 29 кастрычніка, 19:00
Вечар ушанавання памяці ахвяраў сталінскага тэрору
📍 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11/1)
🔗 Падрабязнасці
📎 30 кастрычніка, 16:00
Вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
📍 X павільён Варшаўскай цытадэлі (ul. Skazańców 25)
🔗 Падрабязнасці
📎 30 кастрычніка, 19:30
Канцэрт Вольнага Хору прысвечаны Ночы расстраляных паэтаў
📍 Krakowskie Przedmieście 68
🔗 Падрабязнасці
🇱🇹 Вільня
📎 29 кастрычніка, 19:30
Ноч [не]расстраляных паэтаў
📍 Сквер каля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду, Aukų g. 2A, Вільнюс
🔗 Падрабязнасці
🇱🇹 Каўнас, 26 кастрычніка, 19:00
Лекцыя
📍 Putvinskio g. 23-101
🇺🇦 Кіеў, 29 кастрычніка, 19:00
Імпрэза да Ночы паэтаў з адкрытым мікрафонам
📍 Бар «Характерники» (вул. Чикаленка 1/3)
🔗 Падрабязнасці
🇮🇱 Кір’ят-Бялік, 23 кастрычніка, 08:00
Ноч расстраляных паэтаў
📍 Запаведнік Эйн Афэк
🔗 Падрабязнасці
🇦🇲 Eрэван, 29 кастрычніка, 16:00
Ноч расстраляных паэтаў у Ерэване
📍 Помнік Егiшэ Чарэнцу
🔗 Падрабязнасці
🇵🇱 Беласток:
📎 25 кастрычніка, 14:00
Лекцыя «Ноч (не)расстраляных (не толькі) паэтаў»
📍 Хаб «Новая Зямля» (Św. Rocha 5, lokal 32)
🔗 Падрабязнасці
📎 29 кастрычніка, 17:00
Паэтычная акцыя
📍 Каля кансулята РБ (skwer Wolnej Białorusi, 1)
📎 29 кастрычніка, 18:00
Спектакль «Чырвоны крыж» і чытанне вершаў
📍 Zmiana Klimatu (ul. Warszawska 6)
🔗 Падрабязнасці
🇵🇱 Быдгашч, 25 кастрычніка, 15:00
Акцыя памяці з адкрытым мікрафонам
📍 Most Staromiejski im. Jerzego Sulimy-Kamińskiego
🔗 Падрабязнасці
🇵🇱 Кракаў, 29 кастрычніка, 18:30
Імпрэза да Ночы паэтаў
📍 ul. Beera Meiselsa 18
🔗 Падрабязнасці
🇵🇱 Вроцлаў, 30 кастрычніка, 18:30
Імпрэза да Ночы паэтаў
📍 CUKR (ul. Ruska 46a)
🔗 Падрабязнасці
🇵🇱 Гданьск, 30 кастрычніка, 19:00
Музычна-літаратурны вечар «Немата і крыкі Мойшэ Кульбака»
📍 Аблацкі цэнтр адукацыі і культуры (ul. Elżbetańska 9)
🔗 Падрабязнасці
🇵🇱 Люблін, 30 кастрычніка, 18:00
Вечарына
📍 «Baobab» (Krakowskie Przedmieście 39b)
🇵🇱 Познань, 31 кастрычніка, 19:00
Музычна-паэтычны вечар
📍 Barak Kultury (Al. Marcinkowskiego 21)
📍 Аблацкі цэнтр адукацыі і культуры (ul. Elżbetańska 9)
🔗 Падрабязнасці
🇱🇻 Рыга, 28 кастрычніка, 19:00
Лекцыя і кінапрагляд
📍 Merķeļa iela 21 (4-ы паверх, PowerUp Space)
🇩🇰 Капенгаген, 29 кастрычніка
Малітва, запальванне свечак і чытанне вершаў
📎 17:45 — збор, 18:00 — малітва
📍 Jesu Hjerte Kirke (Stenosgade 4A)
🔗 Падрабязнасці
🇩🇪 Берлін, 29 кастрычніка, 19:30
Ноч (не)расстраляных паэтаў
📍 Literarisches Colloquium (Am Sandwerder 5)
🇫🇷 Парыж, 30 кастрычніка, 19:30
Ноч паэтаў
📍 87 boulevard Exelmans
🇪🇪 Талін, 29 кастрычніка, 18:00
Ноч (не)расстраляных паэтаў
📍 Беларускі дом (Pärnu mnt 6)
Пералік мерапрыемстваў будзе дапаўняцца. Калі вы арганізуеце акцыю памяці і хочаце, каб мы дадалі яе ў спіс, — запоўніце форму.
Поўны спіс мерапрыемстваў — на сайце і на віртуальнай мапе.
