• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Форум Астрожскіх 2026: беларуска-ўкраінскі дыялог пра бяспеку і супрацоўніцтва

    Кіеў
    18.09.2026

    18–19 верасня ў Кіеве адбудзецца грамадска-палітычная частка 5-га Форума Астрожскіх.

    Форум Астрожскіх — рэгулярная беларуска-ўкраінская экспертная пляцоўка, створаная для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковых адносінаў і выпрацоўкі практычных прапаноў па іх развіцці. Форум аб’ядноўвае экспертаў, даследчыкаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і палітычных інстытутаў Беларусі і Украіны.

    Сёлета ўдзельнікі і ўдзельніцы засяродзяцца на тым, як вайна Расіі супраць Украіны змяняе рэгіён і якое месца ў будучай сістэме рэгіянальнай бяспекі можа заняць дэмакратычная Беларусь. Асобная ўвага будзе нададзеная магчымасцям ператварыць падтрымку Украіны з боку беларускіх дэмакратычных сілаў і супольнасцяў у практычнае партнёрства паміж дзвюма краінамі.

    У праграме — дыскусіі пра стан і перспектывы беларуска-ўкраінскага палітычнага дыялогу, рэгіянальную бяспеку і будучае партнёрства дэмакратычнай Беларусі з Украінай. Удзельнікі і ўдзельніцы таксама абмяркуюць становішча беларусаў ва Украіне, іх правы і ўдзел ва ўкраінскім грамадстве, а таксама адказнасць беларусаў перад Украінай падчас вайны.

    Асобнымі тэмамі стануць беларуская нацыянальная ідэнтычнасць, культура як інструмент супрацьдзеяння «рускаму свету», голас антываеннай Беларусі ва Украіне і роля беларускіх добраахвотнікаў у будучай архітэктуры рэгіянальнай бяспекі. Падчас форуму таксама будуць прадстаўлены вынікі новых даследаванняў беларуска-ўкраінскіх адносін.

    Форум арганізуюць Free Belarus Center, Рада знешняй палітыкі «Украінская прызма», Украінскі каталіцкі ўніверсітэт, Інстытут «Палітычная сфера», Цэнтр «Еўрапейскі дыялог» і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі пры падтрымцы Konrad Adenauer Stiftung, Friedrich-Ebert-Stiftung і Міжнароднага фонду «Адраджэнне».

    Рэгістрацыя для ўдзелу: https://docs.google.com/forms/u/1/d/e/1FAIpQLSfqsx1zO_oN15UJKPtYd_NRfcX9V4WX7AP3kwYbPNu4u-cEQQ/viewform 

    Мерапрыемствы