4 лістапада ў пражскім кінатэатры Kino Atlas пакажуць другую частку беларускага цыкла «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі» ў межах кінафестывалю Nezlomní a obětovaní.
Фільм рэжысёра Арцёма Багаслаўскага «Артэфакт два: Кубак Івуліна» распавядае гісторыю вядомага спартыўнага журналіста і блогера Аляксандра Івуліна, які правёў два гады ў зняволенні за свае грамадзянскія погляды. Для яго і яго прыхільнікаў футбол стаў сімвалам надзеі, салідарнасці і пратэсту.
Пасля паказу адбудзецца дыскусія з Аляксандрам Івуліным.
Дата і час: 4 лістапада 2026 года, 16:15—17:00
Месца: Kino Atlas, Ke Štvanici 371/4, Прага
Арганізатары: Музей памяці XX стагоддзя і Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі.
Падрабязнасці — на сайце фестывалю: https://nezlomniaobetovani.cz
Падзея на Facebook: https://facebook.com/events/s/projekce-artefakt-dve-ivulinuv/1428343775484495/