18 ліпеня ў межах фестывалю TUTAKA (паляна Барык каля Гарадка на Падляшшы) адбудзецца нефармальная сустрэча са Святланай Ціханоўскай.
Кожны і кожная змогуць далучыцца да жывой размовы з лідаркай дэмакратычных сілаў. Гэта будзе шчыры дыялог без афіцыйных прамоў — пра тое, што сёння хвалюе беларусаў, што дае надзею і як разам рухацца наперад.
Сустрэча адбудзецца на сцэне TUTAKA.
Удзел свабодны для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц фестывалю.
