Калі: аўторак, 28 ліпеня 2026
Час: 17:00–18:00 (Мінск/Вільнюс) / 16:00–17:00 (Варшава)
Запрашаем вас на асабістыя анлайн-размовы са Святланай Ціханоўскай. Падчас званка вы зможаце задаць пытанні, падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы, якія вас хвалююць.
Гэтым разам да Святланы Ціханоўскай далучыцца Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Гэта добрая магчымасць не толькі паразмаўляць наўпрост з беларускай лідаркай, але і абмеркаваць праблемы сацыяльнага кшталту.
Да размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.
Каб трапіць на размову, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/Uk9nXp5JSkGdzaXq5mxP9w.
Важныя правілы ўдзелу і бяспекі
Умовы ўдзелу ў званку
- Абавязковая ўмова ўдзелу ў званку — уключаная камера і мікрафон.
- Вам неабходна загадзя праверыць працу вашых прыладаў (мікрафона і камеры). Па магчымасці, патэлефануйце каму-небудзь праз Zoom, каб пераканацца, што ўсё працуе карэктна.
- У выпадку, калі вашая прылада не будзе працаваць, мы будзем вымушаныя адключыць вас ад размовы.
Канфідэнцыяльнасць і запіс
- Офіс не вядзе аўдыя- ці відэазапіс размовы.
- Мы таксама просім вас не выкарыстоўваць прылады для запісу падчас званка.
- Мы пакідаем за сабой права перапыніць званок у выпадку парушэння правілаў бяспекі ці амаральных паводзінаў з вашага боку.
Правілы бяспекі пры рэгістрацыі
Не выкарыстоўвайце пры рэгістрацыі электронную пошту ў расійскіх ці беларускіх даменах (адрасы, якія заканчваюцца на .by і .ru).
