Запрашаем усіх беларусаў і беларусак на найбуйнейшую падзею 2026 года!
Мерапрыемства будзе прысвечанае абмеркаванню тых зменаў, што адбыліся за апошні час, асэнсаванню таго, хто і як дапамагае беларусам і Беларусі, разгляду перспектываў развіцця сітуацыі ў рэгіёне, вызначэнню таго, якое месца ў гэтых працэсах займаем і будзем займаць мы – беларускія дэмакратычныя сілы, беларусы і Беларусь агулам.
Мова, адукацыя, культура і інфармацыйная прастора — узаемазвязаныя напрамкі, ад стану якіх залежыць захаванне беларускай ідэнтычнасці і будучыня Беларусі. Сёння, як ніколі, гэтыя сферы сутыкаюцца з выклікамі, таму патрабуюць актуальных ацэнак, скаардынаваных падыходаў і рашэнняў. Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета прэзентуе чатыры policy papers — па кожным з гэтых напрамкаў. Дакументы ўтрымліваюць аналіз сітуацыі, прагнозы развіцця, а таксама канкрэтныя рэкамендацыі.
Арганізатары:
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета
Спікеры(-кі):
Панэльная дыскусія будзе прысвечаная ролі беларускага рэжыму ў агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, прадстаўленню сабраных доказаў, а таксама абмеркаванню магчымасцяў прыцягнення вышэйшага палітычнага і ваеннага кіраўніцтва Беларусі да адказнасці ў рамках Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі.
Арганізатары:
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ)
Прэзентацыя:
Дыскусія:
Рэгістрацыя:
Толькі для зарэгістраваных удзельнікаў і ўдзельніц. Месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.
Спасылка для рэгістрацыі
Чым стане штучны інтэлект для будучай Беларусі? У дыскусіі ў фармаце «за» і «супраць» пагаворым пра магчымасці ШІ для дэмакратыі, бяспеку даных і рызыкі выкарыстання новых тэхналогій прапагандай. Ці можа ШІ стаць саюзнікам дэмакратычных пераўтварэнняў — або ён непазбежна ператвараецца ў інструмент нагляду і маніпуляцый?
Адказ на гэтае пытанне — не толькі ў тэорыі. Упершыню будзе прадстаўленая новая платформа, якая з дапамогай ШІ аналізуе фінансавы стан беларускіх дзяржпрадпрыемстваў і прапануе сцэнары іх трансфармацыі ў межах будучай рэформы дзяржсектара. Гэта рэальны прыклад таго, як штучны інтэлект ужо сёння працуе на дэмакратычныя пераўтварэнні — і магчымасць убачыць будучыню рэформаў на свае вочы.
Арганізатары:
Прадстаўніцтва па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
Спікеры(-кі):
Ёсць ідэя — давайце абмяркуем! Рэжым імкнецца выцесніць выбары з агульнабеларускага парадку дня, дэмакратычным сілам складана дагрукацца да беларусаў у замежжы, а дыяспары ў многіх краінах застаюцца раз’яднанымі. Ці могуць адказам стаць мясцовыя рады — «соймікі», якія беларусы абіралі б у сваіх супольнасцях? Пагаворым, ці патрэбнае такое прадстаўніцтва, як яно магло б працаваць і ці здольнае яно аб’яднаць беларусаў за мяжой.
Арганізатары:
Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе, і цэнтр «Еўрапейскі Дыялог»
Спікеры(-кі):
Рэгістрацыя:
https://forms.gle/mf6KKcQGrAS9Wp2X6
Рэпрэсіі, вымушаная эміграцыя, скарачэнне фінансавай падтрымкі — ці здольная беларуская грамадзянская супольнасць не толькі выжыць, але і захаваць уплыў?
Падчас мерапрыемства будуць прадстаўлены вынікі ацэнкі Індэкса ўстойлівасці беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якая вядзецца з 2000 года. Індэкс пакажа рэальны стан сектара, а дыскусія пасля прэзентацыі — што патрэбна, каб грамадскія арганізацыі і ініцыятывы заставаліся рухавіком пераменаў.
Арганізатары:
CSO Fusion
Вітальнае слова: Святлана Ціханоўская, прэзідэнтка-элект Беларусі
Дыскусія ў фармаце фішбоўл:
Мадэратар: Уладзімір Корж, Каардынатар ацэнкі Індэкса ўстойлівасці АГС
Мова мерапрыемства — беларуская. Будзе забяспечаны сінхронны пераклад на англійскую мову.
Рэгістрацыя (да 6 жніўня):
https://forms.office.com/e/CBbSquPYrZ
Мінск у жніўні 2020 года гаварыў мовай свабоды, салідарнасці і надзеі. Фотаздымкі гарадскога пратэстнага мастацтва, бел-чырвона-белыя сцягі з асабістымі гісторыямі беларусаў, а таксама відэаінсталяцыі вернуць у атмасферу горада, які аб’яднаўся і паверыў у перамены. Выстава працуе з 5 да 23 жніўня.
Арганізатары:
Музей Вольнай Беларусі
Месца:
Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава
Уваход вольны
Сітуацыя ў Беларусі і вакол яе змяняецца. Амерыканцы паспяхова выцягваюць палітвязняў з турмаў, у Гаазе запушчана справа супраць Лукашэнкі, Расія зазнае ўдары па сваёй тэрыторыі, а рэжым змякчае праваенную рыторыку. Пры гэтым рэпрэсіі працягваюцца, хоць і змяняюць сваю форму. Гэта ўсё стварае новыя выклікі для дэмакратычных сілаў, але і новыя магчымасці. Як перахапіць палітычную ініцыятыву, каб змяніць статус-кво?
Мадэратарка:
Роза Турарбекава, доктар навук, эксперт па міжнародных адносінах
Спікеры(-кі):
Травеньскі візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў адкрывае новыя магчымасці для беларуска-украінскага супрацоўніцтва. Чым мы можам дапамагчы адно аднаму? Якія супольныя крокі могуць быць зробленыя ў найбліжэйшы час і што ўжо робіцца? Якія мусяць быць прыярытэты ў стратэгічным супрацоўніцтве?
Мадэратар:
Яўген Магда, украінскі палітолаг, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі
Спікеры(-кі):
Мадэратарка:
Ксенія Луцкіна, журналістка, сябра Каардынацыйнай Рады 1 склікання, былая палітзняволеная
ТЭМА I. Пакараць нельга прабачыць. Дзе паставіць коску?
А: Без люстрацыі, праверкі і забароны на прафесію для ўсіх удзельнікаў рэпрэсіяў мы проста запраграмуем вяртанне да аўтарытарызму. Сістэма гвалту адновіцца, а ахвяры будуць здраджаныя. Справядлівасць і пакаранне злачынцаў — гэта адзіны падмурак, на якім можна пабудаваць давер да новых інстытутаў.
Б: Калі звольніць ці пасадзіць чыноўнікаў, сілавікоў і настаўнікаў, краіна проста спыніцца: не будзе каму кіраваць гарадамі, вучыць дзяцей і трымаць інфраструктуру. Нам патрэбен свой «пакт забыцця» і нацыянальнае прымірэнне, каб пазбегнуць новага расколу і забяспечыць спакойны транзіт улады.
Апаненты:
Мікалай Дзядок, грамадска-палітычны дзеяч, блогер, пісьменнік, двойчы былы палітзняволены
Роза Турарбекава, доктар навук, эксперт па міжнародных адносінах
ТЭМА II. Уцёкі з «Загончыку беларушчыны» vs Беларусь перадусім
А: Гвалтоўнае ці нават лагоднае пашырэнне беларускай мовы на ўсе сферы — гэта спроба ісці наперад з галавой, павернутай назад. У ХХІ стагоддзі выжываюць тыя, хто стварае прадукты глабальнага ўзроўню і канкурыруе на сусветным рынку. Абсалютна не важна, на якой мове напісаны код беларускага стартапа, створана навуковае адкрыццё ці вядзецца бізнес — на англійскай, рускай ці беларускай. Галоўнае — эфектыўнасць і вынік. Зацыкленасць на мове замыкае нас у лакальнай прасторы, у той час як нам трэба інтэгравацца ў сусветную эканоміку.
Б: Глабалізм без нацыянальнага падмурка — гэта шлях да поўнай асіміляцыі і растварэння ў «рускім свеце». Калі для нас мова і культура не важныя, то чаму мы наогул называемся беларусамі, а не проста жыхарамі нейкай тэрыторыі? Без сваёй ідэнтычнасці мы будзем вечна прайграваць інфармацыйную і культурную вайну Расіі. Дзяржава, якая не бароніць і не развівае сваю мову, не мае будучыні. Глабальны прадукт можа стварыць і беларус, але калі ён робіць гэта без сувязі са сваёй культурай, яго патэнцыял працуе на іншыя краіны, а не на Новую Беларусь.
Апаненты:
Аляксандр Фядута, грамадскі дзеяч, літаратуразнаўца, доктар гуманітарных навук, былы палітзняволены
Кацярына Ваданосава, папулярызатарка гісторыі Беларусі, музыка, тэлевядучая
ТЭМА III. Нейтралітэт гарантуе бяспеку Беларусі: за ці супраць?
А: Доўгі час многія беларусы паводле апытанняў схіляліся да статуса нейтральнай або пазаблокавай краіны як найлепшай гарантыі няўцягвання ў рэгіянальныя або глабальныя ваенныя канфлікты ды геапалітычныя супрацьстаянні. Мадэль Швейцарыі або варыянт «фінляндызацыі» як страты геапалітычнага манеўра, але захавання эканамічнай незалежнасці і суверэнітэту прапануюцца як выйсце побач з агрэсіўным і амбітным суседам.
Б: Ранейшыя фарматы нейтралітэту не працуюць у сучасным свеце, нават тыя краіны, што раней мелі пазаблокавы статус, цяпер яго імкліва пазбаўляюцца. Мы трапілі ў час новых глабальных супрацьстаянняў і Беларусь можа атрымаць бяспеку толькі ў складзе таго ці іншага ваенна-палітычнага блока. Ці гэта мусіць быць блок NATO або нейкая іншая рэгіянальная формула бяспекі, вызначаецца выключна мэтазгоднасцю і ўмовамі ўваходжання.
Апаненты:
Андрэй Казакевіч, доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»
Зміцер Міцкевіч, журналіст «Белсат», аналітык у сферы нацыянальнай бяспекі і абароны
Змены ў Беларусі — пытанне часу. Усе дыктатуры падаюць. Пытанне: што пасля? Якім можа быць дэмакратычны транзіт? Якія рэформы трэба правесці і ці мае сэнс іх рыхтаваць ужо сёння? Ці магчыма вывесці Беларусь з татальнай залежнасці ад Расіі? Што Еўрасаюз можа прапанаваць Беларусі, а Беларусь Еўрасаюзу? Мы мусім думаць не толькі пра тое, ад чаго мы хочам сысці, але і пра тое, да чаго мы прапануем рухацца.
Мадэратар:
Аляксандр Кныровіч, прадпрымальнік, блогер, тэлевядучы
Спікеры(-кі):
Мадэратарка:
Марыя Ландо, экспертка па развіцці арганізацыяў грамадзянскай супольнасці
1. Аналітычны даклад: «Параўнальны аналіз нацыянальных дыялогаў у Германіі, Польшчы і Іспаніі як магчымых мадэляў выхаду з палітычнага крызісу ў Беларусі»
Публічная прэзентацыя даклада, яго ключавых высноў і рэкамендацыяў. У дакладзе разглядаліся прыклады нацыянальных дыялогаў — фарматаў, у межах якіх розныя палітычныя і грамадскія сілы змаглі пераадолець палітычны крызіс, дамовіцца пра правядзенне рэформаў і аднавіць грамадскую згоду.
Прэзентатар:
Арцём Брухан, намеснік кіраўніка Народнага Антыкрызіснага Упраўлення
2. Пазітыўная альтэрнатыва — візія новай Беларусі
Пазітыўная альтэрнатыва — чарцяжы беларускага дома ў еўрапейскім квартале.
Прэзентатар:
Анатоль Лябедзька, дырэктар цэнтра «Еўрапейскі дыялог», дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве;
3. Праект «Раёнка»
Праграма дапамогі для ўразлівых груп беларусаў і беларусак, якая дапаможа звязацца з беларускім лекарам і задаць пытанні. Праграма плануе стаць прыкладам сувязі беларусаў за мяжой з беларусамі ўнутры краіны.
Прэзентатар:
Станіслаў Салавей, намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
4. Платформа «Тры Сланы»
Прэзентацыя абноўленай платформы «Тры Сланы». Лічбавы хаб грамадска-палітычнай актыўнасці прадэмакратычнай беларускай супольнасці, які дае зручныя інструменты працы з аўдыторыяй. Гэтым летам каманда Новай Беларусі абнавіла функцыянальную частку і знешні выгляд — і хоча паказаць магчымасці гэтай платформы.
Прэзентатар:
Данііл Гаркавы, платформа «Тры Сланы» / праект Новая Беларусь
5. Лічбавыя інструменты Офіса Святланы Ціханоўскай
Прэзентацыя двух інструментаў для лічбавай інфраструктуры грамадзянскай супольнасці (НДА, дыяспаральныя арганізацыі і палітычныя структуры):
Прэзентатарка:
Маргарыта Ворыхава, дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве
6. Роўнасць, інклюзіўнасць, адказнасць: праект гендарных палітык для беларускіх дэмсілаў
Дакумент падрыхтаваны групай экспертак, беларускіх і міжнародных, пасля інтэрв'ю і кансультацый з прадстаўніцамі ОСЦ, АПК і КР, і ўяўляе сабой рэкамендацыі па ўкараненні гендарнай роўнасці, інклюзіўнасці і падсправаздачнасці, супрацьдзеянні харасменту і дыскрымінацыі ўнутры дэмсілаў, у любых відах дзейнасці і працы, грунтуючыся на прынцыпах і стандартах Рады Еўропы.
Прэзентатарка:
Грацыела Піга, кансультантка Рады Еўропы, доктарка навук
7. Наш Грунвальд-2027. Ідэі, мэты, задачы
Кампанія «Наш сьцяг над Грунвальдам!» — гэта ініцыятыва, якая мае на мэце мэмарыялізаваць і ўшанаваць памяць ваяроў — удзельнікаў Грунвальдзкай бітвы, што паходзілі зь цяперашніх беларускіх земляў. Галоўная задача кампаніі — забясьпечыць прысутнасьць беларускай нацыянальнай сымболікі — бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня» — на афіцыйных пляцоўках у дні адзначэньня чарговых угодкаў перамогі. Яшчэ адной мэтай кампаніі зьяўляецца пашырэньне ўдзелу беларусаў у сьвяткаваньні праз правядзеньне адпаведнай інфармацыйнай кампаніі, а таксама заахвочваньне беларускіх рэканструктараў сярэднявечча да арганізаванага і акцэнтаванага ўдзелу ва ўрачыстасьцях, каб зрабіць беларускую прысутнасьць больш заўважнай.
Прэзентатар:
Юрый Меляшкевіч, выканаўца абавязкаў старшыні Партыі БНФ
8. «Belarus Democracy Tokens: канцэпцыя сістэмы самафінансавання дэмакратычнага руху»
Дэмакратычным сілам патрэбныя інструменты, якія зробяць самафінансаванне простым і прывабным для беларусаў і беларускага бізнесу. У прэзентацыі прадстаўлю канцэпцыю Belarus Democracy Tokens — сістэмы, якая фіксуе ўнёскі данатараў і прадугледжвае прызнанне іх падтрымкі ў будучай дэмакратычнай Беларусі. Запрашаю ўсіх зацікаўленых далучыцца да абмеркавання і развіцця гэтай ідэі.
Прэзентатарка:
Аліса Рыжычэнка, прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
Беларусь стала лабараторыяй сучаснага аўтарытарызму, дзе адпрацоўваюцца механізмы рэпрэсіяў і пераследу іншадумцаў: «экстрэмісцкія» спісы, пашпартны ўказ, справа ЕГУ ці пераслед праз Інтэрпол. Як гарантаваць бяспеку актывістаў унутры краіны і за мяжой? Як палепшыць юрыдычную дапамогу? Як наладзіць супрацоўніцтва з урадамі і міжнароднымі арганізацыямі, каб супрацьдзейнічаць транснацыянальным рэпрэсіям?
Мадэратар:
Фёдар Паўлючэнка, галоўны рэдактар незалежнага партала Reform.news
Спікеры(-кі):
Беларуская ідэнтычнасць сёння на вастрыі атакі з боку ідэалогіі «рускага свету» і палітыкі дзяржаўнай русіфікацыі. Асабліва гэта адчувальна на ўзроўні сістэмы адукацыі, якая найбольш задзейнічана ў пабудове ідэнтычнасці. Калі сёння адукацыя ў Беларусі — гэта інструмент дзяржаўнага ідэалагічнага кантролю і праваднік каланіяльных установак і практык, шырокамаштабных рэпрэсіяў, як павінна на гэта асіметрычна рэагаваць беларуская дэмакратычная супольнасць у эміграцыі? Беларуская дыяспара сёння — адзінае магчымае месца захавання нацыянальнай ідэнтычнасці, гуманітарных ведаў і культуры. Таму нам патрэбны поўны цыкл адукацыі на беларускай мове — ад дашкольных устаноў да беларускага нацыянальнага ўніверсітэта. І ці здольны ЕГУ выканаць ролю нацыянальнага ўніверсітэта?
Які новы ўніверсітэт патрэбны Беларусі, якое месца ў ім мусяць займаць пытанні ідэнтычнасці і мовы, чаму ўніверсітэцкія праекты ў эміграцыі наогул маюць сэнс? Беларуская моладзь і акадэмічная супольнасць: ці супадаюць іх інтарэсы пры стварэнні новага ўніверсітэта? Ці можа беларускі бізнес стаць адным з фундатараў новага універсітэта ў межах місіі па падтрымцы беларускай нацыі?
Мадэратарка:
Аліна Коўшык, дырэктарка тэлеканала «Белсат»
Спікеры(-кі):
Беларуская дзяржава перастала выконваць базавыя абавязкі перад значнай часткай сваіх грамадзянаў, а ў многіх выпадках сама стала крыніцай пагрозы. У выніку беларуская супольнасць вымушана ствараць элементы ўласнай сістэмы сацыяльнай абароны па-за дзяржавай і праз нацыянальныя межы. Ці можам мы перайсці ад разрозненай салідарнай дапамогі да беларускай транснацыянальнай сістэмы сацыяльнай абароны, якая працуе і для людзей унутры краіны, і за мяжой?
Мадэратарка:
Кацярына Ерусалімская, журналістка, вядучая «Маланка Медыя»
Спікеры(-кі):
Незалежныя медыя і даследчыкі сёння працуюць ва ўмовах татальных блакіровак, фінансавага крызісу і стомленасці аўдыторыі. Галоўны выклік — як бяспечна дастукацца да людзей унутры краіны і эфектыўна змагацца з расійскай прапагандай. На панэлі абмяркуем новыя супольныя фарматы працы, спосабы дастаўкі інфармацыі і тое, як захаваць сувязь паміж беларусамі па абодва бакі мяжы.
Мадэратарка:
Вольга Лойка, галоўны рэдактар Plan B, былая палітзняволеная
Спікеры(-кі):
Лакацыя:
Помнік Мікалаю Каперніку
Krakowskie Przedmieście, 00-333 Warszawa
Публікуйце допісы, фота і відэа ў сваіх сацсетках з хэштэгам #КНБ2026.
Рэдакцыі незалежных СМІ сочаць за гэтым хэштэгам і з задавальненнем будуць браць вашыя думкі, цытаты і кадры для сваіх матэрыялаў. Ваш пост можа трапіць у выніковыя
агляды!
Шчыры допіс — гэта ўжо вялікі ўнёсак у агульную справу.
цытата дня, што больш за ўсё здзівіла, што запомніцца, што вынеслі для сябе новага, вашая рэакцыя, закуліссе.
Хэштэг #КНБ2026,
інакш вас не
знойдуць.
Здымкі людзей
па-за сцэнай толькі
з іх згоды.
У выпадках
цытат, цытуеце
дакладна.