11 чэрвеня ў Бібліятэцы Вацлава Гавела ў Празе адбудзецца дыскусія са Святланай Ціханоўскай.
Падчас сустрэчы будуць абмеркаваныя актуальная сітуацыя ў Беларусі, дзейнасць дэмакратычных сіл, падтрымка беларускага грамадства і перспектывы дэмакратычных перамен у краіне.
Мадэратаркай дыскусіі выступіць Тэрэза Соўшкава. Мерапрыемства пройдзе на англійскай мове з паслядоўным перакладам на чэшскую мову.
📅 Дата і час: 11 чэрвеня, 16:30–17:30
📍 Месца: Бібліятэка Вацлава Гавела, Ostrovní 13, Прага
Для ўдзелу неабходная папярэдняя рэгістрацыя па адрасе:
czechia.office@tsikhanouskaya.org.
