• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дзень салідарнасці з палітвязнямі

    Па ўсім свеце
    21.05.2026

    Пяць гадоў таму, у гэты дзень, у шклоўскай калоніі загінуў Вітольд Ашурак. З таго часу гэтая дата стала сімвалам салідарнасці з людзьмі, што застаюцца за кратамі за грамадзянскую пазіцыю. Вось ужо пяты год беларусы па ўсім свеце праводзяць акцыі і мерапрыемствы 21 траўня, каб нагадаць пра лёсы палітвязняў, падтрымаць іх і іх сем’і, а таксама не дазволіць свету забыць пра маштаб рэпрэсіяў у Беларусі. 

    Сёлета ў гэтыя дні таксама праходзіць ІІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause — міжнародная пляцоўка, якая аб’ядноўвае праваабаронцаў, былых палітвязняў, прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, дыяспары і партнёраў дзеля выпрацоўкі супольных дзеянняў у падтрымку палітвязняў і іх сем’яў.

    У гэты дзень у розных гарадах адбудуцца акцыі і мерапрыемствы салідарнасці:

    🇵🇱Варшава:

    Акцыя салідарнасці, 13:00, ul. Świętokrzyska 14/16A

    Польска-беларуская дыскусія «Паўстанне 1863 года. Спадчына двух народаў?», арганізаваная Музеем Вольнай Беларусі і Музеем Незалежнасці Польшчы. 16:30, вул. Skazańców 25, X Павільён Варшаўскай Цытадэлі

    🇱🇹Вільнюс:

    Выстава малюнкаў і карцін былых палітвязняў, 15:00, Кафедральная плошча

    Мітынг у падтрымку беларускіх палітвязняў, 18:30, Кафедральная плошча

    🇵🇱Беласток

    Акцыя да Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі і гадавіны забойства Вітольда Ашурка рэжымам. 19:00, Skwer Wolnej Białorusi, 1, каля кансулата РБ

    Спіс будзе дапаўняцца. Калі вы ведаеце пра мерапрыемства, якое варта дадаць — напішыце нам на @askoffice_15.

    Важна працягваць гаварыць пра палітвязняў, падтрымліваць іх сем’і і далучацца да акцыяў. У гэтым наша сіла!

    Мерапрыемствы