• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • WITHOUTJUSTCAUSE

    III Кангрэс па палітвязняволеных у Беларусі

    Запрашаем на ІІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause, які распачнецца 19 траўня ў Познані з мерапрыемства пра рэпрэсаваную моладзь і працягнецца 21 траўня ў Вільні. Гэты дзень прысвечаны памяці Вітольда Ашурка і ўсім, хто застаецца за кратамі. Праз літаратуру і мастацтва мы зазірнём за турэмныя муры, каб адчуць маштаб рэпрэсій і моц салідарнасці, якая злучае палітвязняволеных між сабой і з вольным светам.

    Другі дзень Кангрэса стане пляцоўкай для стартэгічнага пераходу ад фіксацыі злачынстваў да канкрэтных дзеянняў. Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць метады праваабарончай працы ва ўмовах тэрору, “крохкую этыку” дапамогі і ацэняць эфектыўнасць міжнароднага ўплыву на рэжым у Беларусі. Гэта прастора для прафесійнага дыялогу праваабаронцаў і палітыкаў перад выклікамі часу.

    Познань, Польшча
    19.05.2026
    Вільня, Літва
    21–22.05.2026

    ІIІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі

    Запрашаем на ІІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause, які распачнецца 19 траўня ў Познані з мерапрыемства пра рэпрэсаваную моладзь і працягнецца 21 траўня ў Вільні. Гэты дзень прысвечаны памяці Вітольда Ашурка і ўсім, хто застаецца за кратамі. Праз літаратуру і мастацтва мы зазірнём за турэмныя муры, каб адчуць маштаб рэпрэсій і моц салідарнасці, якая злучае палітвязняволеных між сабой і з вольным светам.

     

    Другі дзень Кангрэса стане пляцоўкай для стартэгічнага пераходу ад фіксацыі злачынстваў да канкрэтных дзеянняў. Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць метады праваабарончай працы ва ўмовах тэрору, “крохкую этыку” дапамогі і ацэняць эфектыўнасць міжнароднага ўплыву на рэжым у Беларусі. Гэта прастора для прафесійнага дыялогу праваабаронцаў і палітыкаў перад выклікамі часу.

    OfficeBLRinCZE (white) 1
    Копия Копия eng OL 1
    Mask group
    Group 43474
    logo08
    Vector
    Group 43742
    Vector-2
    Group 43743
    viasna logo 1
    davoli

    Program

    Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані, Collegium Minus, Зала Любранскага

    Працоўныя мовы: беларуская, руская, польская, ангельская
    17:00–20:00
    Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020
    21 траўня — Дзень палітзняволеных у Беларусі, які адзначаецца ў памяць пра гвалтоўную смерць палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі 21 траўня 2021 года. Першы дзень Кангрэса будзе прысвечаны тым, хто сёння застаецца за кратамі, і тым нябачным, але трывалым ніткам салідарнасці, якія злучаюць палітвязняволеных паміж сабой і з вольным светам. Праграма пабудавана вакол ідэі супраціву праз сувязь. Праз літаратуру, мастацтва, кіно мы зазірнём за турэмныя муры, каб убачыць маштаб рэпрэсіяў і адчуць сілу салідарнасці.

    Працоўныя мовы: беларуская, руская, ангельская (будзе забяспечаны сінхронны пераклад)

    Выстава артэфактаў з беларускай турмы / БДПЧ

    Выстава малюнкаў палітзняволеных «Пачуцці» / Вясна
    09:00–09:30
    Рэгістрацыя, ранішняя кава/гарбата, нэтворкінг
    09:30–09:45
    Адкрыццё. Уступныя прамовы
    09:45–10:00
    Праграмная прамова
    10:00–11:15
    1-я панэль: «Шчыты звонку, сеткі знутры: салідарнасць супраць турэмных сцен і муроў»
    11:15–11:30
    Перапынак на каву
    11:30–13:00
    2-я панэль: “Рэпартаж з-за кратаў: ад асвятлення пратэстаў да палітычнага зняволення. Журналісцкая салідарнасць”
    Падрабязней

    Выстава пра палітзняволеных журналістаў і журналістак / БАЖ

    Выстава «Лісты палітзняволеных Лукашэнкі» / Індэкс цэнзуры

    13:00–14:00
    Абед
    14:00–15:30
    3-я панэль: «Зацемкі з БЕЛАГу: беларуская турэмная літаратура як акт салідарнага сведчання»
    Падрабязней

    Стэнд з беларускай турэмнай літаратурай / Вясна, PEN, Радыё Свабода

    Пустое крэсла / PEN

    15:30–15:45
    Перапынак на каву
    15:45–17:15
    4-я панэль: «Мастацтва салідарнасці: роля культуры ў барацьбе за вызваленне палітзняволеных»
    Падрабязней

    Выстава выстава партрэтаў замежных палітзняволеных у Беларусі / Ксіша Анёлава

    TBC
    Паказ фільма «Пад шэрым небам» (рэж. Мара Тамковіч)
    Другі дзень Кангрэса прысвечаны стратэгічным шляхам для пераходу ад фіксацыі злачынстваў да дзеянняў, якія б паспрыялі развязванню крызісу правоў чалавека ў Беларусі. Праз экспертныя панэлі і дыскусіі ў фармаце fishbowl удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць метады праваабарончай працы ў кантэксце татальных рэпрэсій, разбяруць «крохкую этыку» дапамогі ўнутры краіны і ацэняць эфектыўнасць міжнароднага ціску на рэжым. Асобная ўвага будзе накіравана на ролю беларускіх дыяспараў як крыніцы доўгатэрміновай дапамогі і рухавіка зменаў, што дазволіць сфармуляваць адказнасць і план дзейнасці беларускай супольнасці за мяжой у барацьбе за вольную Беларусь.

    Працоўныя мовы: беларуская, руская, ангельская (будзе забяспечаны сінхронны пераклад)
    09:30–10:00
    Рэгістрацыя, ранішняя кава/гарбата, нэтворкінг
    10:00–10:15
    Уступныя прамовы
    10:15–10:30
    Праграмная прамова
    10:30–12:00
    1-я панэль: «Акрэсліць цемру, знайсці святло: стратэгіі праваабарончых арганізацый і ініцыятыў па Беларусі»
    12:00–12:15
    Перапынак на каву
    12:15–13:45
    1-ы Fishbowl: «Крохкая этыка дапамогі: дзе мяжа паміж бяспекай і эфектыўнасцю падтрымкі ўнутры Беларусі і за яе межамі?»
    13:45–14:45
    Абед
    14:45–16:15
    2-я панэль: «Ціск і падтрымка: як можа міжнародная супольнасць эфектыўна ўплываць на рэжым у Мінску?»
    16:15–17:45
    2-і Fishbowl: «Роля і адказнасць беларускай супольнасці за мяжой у падтрымцы вольных і барацьбе за вольную Беларусь»