• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — да Міжнароднага дня пажылых людзей

    01 кастрычніка, 2025

    «Нас з дзяцінства вучаць паважаць старэйшых: саступаць месца ў грамадскім транспарце, пераводзіць праз дарогу, дапамагаць з цяжкімі сумкамі. Мы шануем іх жыццёвы досвед і беражліва ставімся да іх. Таму асабліва балюча бачыць, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца пажылыя людзі ў Беларусі.

    Кожны пяты пенсіянер вымушаны працягваць працаваць — і гэтая колькасць працягвае расці. Дзяржаўных выплатаў ужо не стае нават на самае неабходнае. Сёлета ўлетку пенсіянерка з Бярозы паспрабавала сустрэцца з Лукашэнкам, каб папрасіць павялічыць пенсію, але яе затрымалі і асудзілі на дзесяць сутак. Пакуль моладзь уцякае з краіны ад ціску рэжыму, у Беларусі закрываюць дамы-інтэрнаты для пажылых — і людзям сталага ўзросту застаецца спадзявацца толькі на сябе. У гэты ж час улады кідаюць за краты сямідзесяцігадовых пенсіянераў на два гады за каментары ў інтэрнэце. Не менш за 48 палітвязняў — гэта пенсіянеры.

    Але нават у такіх умовах мы не павінны заставацца абыякавымі. Пажылыя людзі — гэта нашы бацькі і дзядулі, тыя, хто ўсё жыццё працаваў, каб у нас была будучыня. Яны годныя спакою і падтрымкі. Таму наш абавязак — не толькі дапамагаць ім у штодзённых дробязях, але і разам патрабаваць годных умоваў жыцця для ўсіх старэйшых: справядлівых пенсіяў, даступнай медыцыны і сацыяльных паслугаў. Бо грамадства становіцца мацнейшым, калі ніхто не застаецца без увагі і падтрымкі».

    Апошнія навіны