Дзень Волі, акрамя сваёй гістарычнай сутнасці, стаў сімвалам міжнароднай салідарнасці з беларусамі, якія працягваюць змагацца за дэмакратычную Беларусь. 25 сакавіка прагучалі словы падтрымкі тым, хто не спыняе барацьбу, хто застаецца няскораным у турмах, вымушана жыве ў выгнанні альбо працягвае супраціў унутры краіны. Палітыкі, дыпламаты, урады дэмакратычных краінаў і міжнародныя арганізацыі ў чарговы раз паказалі: беларусы не адны.
Офіс Святланы Ціханоўскай цытуе выказванні салідарнасці – паглядзіце, як свет падтрымлівае Беларусь.