• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Праваабаронцы перадалі доказы злачынстваў рэжыму Лукашэнкі супраць чалавечнасці ў Міжнародны крымінальны суд

    27 сакавіка, 2025

    Сёння стала вядома, што шэраг беларускіх праваабарончых арганізацыяў падрыхтавалі і перадалі інфармацыю аб злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых беларускімі ўладамі. Доказы былі сабраны і абагульнены Народным антыкрызісным упраўленнем.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў пракаментаваў, чым гэта можа дапамагчы беларусам:

    «Падача паведамлення ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда – гэта важны і лагічна неабходны крок на шляху да ўстанаўлення справядлівасці і прыцягнення да адказнасці вінаватых у злачынствах, якія здзяйсняюцца ў Беларусі.

    Гэты дакумент падрабязна фіксуе дэпартацыю і прымусовае выгнанне сотняў тысячаў беларусаў (6,4% насельніцтва Беларусі па стане на 2020 год), а таксама рэпрэсіі, якія працягваюцца ў дачыненні да беларусаў за мяжой, уключаючы:

    • завочны судовы пераслед;
    • пагрозы сваякам;
    • прапаганду нянавісці;
    • сістэматычнае пазбаўленне доступу да асноўных дзяржаўных працэдураў – такіх як атрыманне дакументаў, якія сведчаць асобу.

    Усё гэта – прыкметы скаардынаванай і маштабнай атакі на грамадзянскае насельніцтва, што падпадае пад кваліфікацыю злачынстваў супраць чалавечнасці згодна з Рымскім статутам, што адкрывае рэальную перспектыву пачатку афіцыйнага расследавання і выдачы міжнародных ордараў на арышт канкрэтных беларускіх службовых асобаў.

    Мы дзякуем праваабарончай супольнасці і цвёрда ўпэўненыя, што гэтыя намаганні дадуць дакладнае ўяўленне пра грубыя і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека з боку прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі».

    Фота: AP nuotr.

    Апошнія навіны