• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Воля людзей – гэта не тое, што можна прызначыць альбо скасаваць указам»

    20 сакавіка, 2025

    Сёння, 20 сакавіка, ЦВК Беларусі назваў дату інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі – 25 сакавіка. У дзень, які ўжо 107 год з’яўляецца сімвалам свабоднай і незалежнай Беларусі. У дзень, калі Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчаная незалежнай дзяржавай.

    Святлана Ціханоўская – пра прызначэнне «інаўгурацыі» ў Беларусі на 25 сакавіка:

    «Лукашэнка прызначыў «інаўгурацыю», ці, лепш сказаць, «каранацыю» на 25 сакавіка – на Дзень Волі. Гэта не супадзенне. Гэта чарговы доказ таго, што ён зневажае нашую гісторыю. Менавіта таму робіць чарговы «палітычны карпаратыў для набліжаных» акурат у такі дзень – каб падмяніць важнае і блізкае беларусам свята і абясцэніць яго сваім фальшывым фарсам. Ён змагаецца з сімваламі, бо разумее: гэта яго слабое месца.

    Але сапраўдная інаўгурацыя адбудзецца тады, калі беларусы самі, на свабодных выбарах, вырашаць, хто будзе прадстаўляць краіну. І наш выбар не залежыць ад таго, які фарс ладзіць рэжым. Наш выбар не падпарадкоўваецца іх сцэнарыям і не губляе сілу ад чужых спробаў усё падмяніць. Бо воля людзей – гэта не тое, што можна прызначыць альбо скасаваць указам».