• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Адкрыццё Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі, сустрэчы з палітычнымі лідарамі Эстоніі і абмеркаванне вызвалення палітвязняў і падтрымкі Беларусі

    24 сакавіка, 2025

    24 сакавіка падчас кароткага візіту ў Эстонію Святлана Ціханоўская афіцыйна адкрыла Місію дэмакратычнай Беларусі ў Таліне. Кіраўніком Місіі стаў Віталь Малчанаў. Гэта ўжо пятае прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў за мяжой – пасля Вільні, Варшавы, Бруселя і Прагі. У адкрыцці ўзялі ўдзел прадстаўнікі ўраду, парламенту, а таксама замежныя дыпламаты.

    Падчас адкрыцця Святлана Ціханоўская ўручыла Знак каманднага гонару Марка Коплімаа, які завяршае місію ў якасці спецпасланніка Эстоніі па працы з дэмакратычнымі сіламі.

    Таксама Ціханоўская сустрэлася з ключавымі палітыкамі краіны: спікерам парламента, мэрам Таліна і генеральным сакратаром МЗС. Яна падзякавала Эстоніі за паслядоўную падтрымку ініцыятываў дэмакратычных сілаў, за фінансавую дапамогу рэпрэсаваным праз Міжнародны гуманітарны фонд, за адкрыццё Місіі ў Таліне, а таксама за выступ міністра замежных справаў Маргуса Цахкны на сесіі Рады па правах чалавека ААН на мінулым тыдні.

    Падчас сустрэчы са спікерам парламента Лаўры Хусарам абмеркавалі працу групы «За дэмакратычную Беларусь» у Рыйгікогу, санкцыйную палітыку і ролю Беларусі ў кантэксце перамоваў па Украіне. Ціханоўская падкрэсліла, што пры прыняцці палітычных рашэнняў неабходна раздзяляць беларусаў і рэжым, а таксама Беларусь і Расію. Абмяркоўвалі таксама сітуацыю з палітвязнямі і магчымыя крокі дзеля іх вызвалення.

    На сустрэчы з генеральным сакратаром МЗС Ёнатанам Всевіевым ішла гаворка пра вызваленне палітвязняў, падтрымку незалежных медыя, у тым ліку Радыё Свабода. Абмеркавалі ход перамоваў па Украіне, ролю Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы, а таксама супрацоўніцтва з дэмакратычнымі саюзнікамі ў ЕС і ЗША. Закранулі пытанні легалізацыі і інтэграцыі беларусаў, што пражываюць у Эстоніі. Улічваючы завяршэнне мандата Марка Коплімаа, Эстонія прызначыць новага спецпасланніка па працы з дэмакратычнай Беларуссю.

    З мэрам Таліна Яўгенам Асіноўскім абмеркавалі магчымасць стажыровак для беларускай моладзі, супольныя мерапрыемствы ў межах працы Місіі, падтрымку культурных і дыяспарных ініцыятываў, а таксама арганізацыю акцыяў да Міжнароднага дня салідарнасці з палітвязнямі – 21 траўня. 

     

    Апошнія навіны