• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сустрэча ў Сейме Літвы, канцэпцыя люстрацыі і круглы стол у Эстоніі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 2–8 чэрвеня

    09 чэрвеня, 2025

    СУСТРЭЧА Ў СЕЙМЕ ЛІТВЫ

    У Сейме Літвы адбылося пашыранае пасяджэнне дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» з удзелам Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. Бакі абмеркавалі пытанні падтрымкі палітвязняў, беларускамоўнай адукацыі, прававога статусу беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама падрыхтоўку дакументаў аб партнёрстве і павазе да нацыянальнай ідэнтычнасці.

    РЭАКЦЫЯ НА ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ У ПОЛЬШЧЫ 

    У Польшчы скончыліся прэзідэнцкія выбары 2025. Святлана Ціханоўская прывітала абранага Прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага: «Мае шчырыя віншаванні Каралю Наўроцкаму. Я ўпэўненая, што разам з абраным прэзідэнтам Польшчы мы пабудуем такія ж моцныя і плённыя адносіны».

    АФЛАЙН-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КАНЦЭПЦЫІ ЛЮСТРАЦЫІ

    Офіс Святланы Ціханоўскай працягвае прэзентаваць Канцэпцыю люстрацыі для Беларусі — дакумент, які прапануе краіне новы шлях кадравага аднаўлення з улікам сённяшніх рэпрэсіяў. На пытанні пра неабходнасць люстрацыі, яе формы, катэгорыі асобаў і міжнародны досвед адказалі дарадцы Святланы Ціханоўскай — Аляксандр Дабравольскі і Анатоль Лябедзька — падчас адкрытай дыскусіі.

    Акрамя таго, першая афлайн-прэзентацыя Канцэпцыі люстрацыі адбылася ў Эстоніі

    Яшчэ можна далучыцца да абмеркавання дакумента праз:

    – форму зваротнай сувязі на беларускай мове;

    – форму зваротнай сувязі на рускай мове;

    – электронную пошту transitionaljustice@tsikhanouskaya.org 

    ФУТБОЛЬНЫ МАТЧ У ПАДТРЫМКУ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНЫХ ЖУРНАЛІСТАЎ

    У Вільнюсе адбыўся футбольны матч паміж дэпутатамі Сейма Літвы і камандай Офіса Святланы Ціханоўскай. Галоўная мэта матча — выказванне падтрымкі палітзняволеным журналістам у Беларусі, якія апынуліся за кратамі, бо казалі праўду.

    Фотарэпартаж.

    КРУГЛЫ СТОЛ ПА ЗАКОНАПРАЕКЦЕ АБ МЯСЦОВЫМ САМАКІРАВАННІ 

    У прадстаўніцтве дэмакратычных сілаў Беларусі ў Эстоніі прайшоў круглы стол, прысвечаны рэформам мясцовага самакіравання і магчымасцям іх адаптацыі для дэмакратычнай Беларусі. Удзельнікі абмеркавалі досвед Эстоніі, Бельгіі і ЗША, асноўныя дасягненні і памылкі рэформаў. Была дасягнутая дамова з мясцовымі экспертамі аб аналізе ўжо падрыхтаванага законапраекта для дэмакратычнай Беларусі».

    УДЗЕЛ У ПЛЕНАРНАЙ СЕСІІ CDBIO

    Маргарыта Ворыхава, дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву, наведала Страсбург, дзе прыняла ўдзел у пленарнай сесіі CDBIO у Страсбургу і ў падрыхтоўцы Рэкамендацыі Камітэта міністраў Рады Еўропы па мірнай адукацыі. Падчас рабочых дыскусіяў яна прасоўвала ўключэнне ў Рэкамендацыю беларускага выпадку як прыкладу сістэмнага выцяснення моладзі з адукацыйнай і палітычнай прасторы, рэпрэсіяў за ўдзел у грамадзянскіх ініцыятывах.

    ВЫНІКІ ТРАЎНЯ

    Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала вынікі працы за месяц: галоўныя падзеі з палітычнага жыцця супрацоўнікаў, новыя даследаванні і значныя дасягненні актывістаў і арганізацыяў. Поўны спіс можна паглядзець па спасылцы

    ПРАСОЎВАННЕ КУЛЬТУРНІЦКІХ ПАДЗЕЯЎ ЛЕТА

    Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў спіс 6-ці культурніцкіх падзеяў, на якія дакладна варта звярнуць увагу гэтым летам.

    МЕДЫЯ

    BBC Outlook (Міжнароднае), Зеркало (Беларусь), Радыё Свабода (Беларусь), Hudson Institute (Міжнароднае), Hudson.org (ЗША), Euractiv (Міжнароднае).

     

    Апошнія навіны