ВЫЗВАЛЕННЕ ПАЛІТВЯЗНЯЎ
21 чэрвеня быў вызвалены Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 вязняў з турмаў Беларусі. Сярод іх 5 беларусаў, астатнія — грамадзяне замежных краінаў — Латвія, Эстонія, Польшча, Японія, Швецыя. Усе яны былі вывезеныя ў Літву, дзе іх сустракала Святлана Ціханоўская і амбасадары краінаў. Святлана Ціханоўская падзякавала прэзідэнту Трампу і адміністрацыі ЗША за намаганні па вызваленні, Еўрапейскаму Саюзу, і ўсім краінам, якія змагаліся за вызваленне, і што неабходна змагацца за вызваленне ўсіх 1150 чалавек, што застаюцца ў турмах. Вызваленне адбылося пасля візіту спецпасланніка ЗША Кіта Келага ў Мінск. У пытаннях вызвалення палітвязняў, дэмакратычныя сілы Беларусі знаходзяцца ў каардынацыі з ЗША і іншымі краінамі.
Інтэрв’ю Святланы і Сяргея Ціханоўскіх: Reuters, Politico, Euronews, Washington Post, Le Monde, ABC News, BBC, Independent, New York Times, Financial Times, Deutsche Welle, Kyiv Independent, ALJAZEERA, CNN, LRT, The Times, Washington Post.
Фота.
ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ ЦІХАНОЎСКІХ
22 чэрвеня ў Вільні прайшла сумесная прэс-канферэнцыя Святланы і Сяргея Ціханоўскіх. Гэта была першая публічная з’ява Святланы і Сяргея разам пасля пяці гадоў разлукі. Таксама ўдзел узялі вызваленыя палітвязні: Ігар Карней, Наталля Дуліна, Сяргей Шэлег, Кірыл Балахонаў. Ціханоўскі распавёў пра перажытыя пяцігадовую ізаляцыю, пра тое, як дачка не пазнала яго. Ён выразна падтрымаў Украіну і Зяленскага, назваў пуцінскую Расію нашым агульным ворагам і падкрэсліў важнасць ціску на рэжым. Ціханоўскі падзякаваў прэзідэнту Трампу за вызваленне, а таксама прэзідэнтам Дудзе і Наўседзе, прэм’еру Туску, міністру Сікорскаму, Урсуле фон дэр Ляен. Ціханоўскі адзначыў, што Святлана Ціханоўская застаецца лідаркай дэмакратычнага руху, а сам ён плануе засяродзіцца перадусім на інфармацыйнай працы, і заклікаў беларусаў да працягу барацьбы.
Эфір цалкам — па спасылцы.
Фотарэпартаж.
ВІЗІТ У ШВЕЦЫЮ
16-17 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведала Стакгольм, для ўдзелу ў шведска-беларускім форуме «Жаночыя правы і дэмакратыя ў Беларусі 2025». Акрамя Ціханоўскай, удзел у панелях узялі і прадстаўнікі Офіса: Маргарыта Ворыхава, Крысціна Шыянок і Станіслава Гліннік, а таксама Франак Вячорка. Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстарсанам і міністаркай па еўрапейскіх справах Есікай Розэнкратц. Ціханоўская і міністарка замежных справаў Швецыі Марыя Мальмер Стэнергард абвясцілі пра стварэнне праграмы развіцця жаночага лідарства для беларусак і запуск летнікаў для дзяцей палітвязняў. Таксама Ціханоўская сустрэлася з групай «За дэмакратычную Беларусь»; звярнулася з прапановамі да шведскіх дэлегацыяў ПАРЕ і ПА АБСЕ. Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай, а таксама сумесна з міністаркай замежных справаў Швецыі Марыяй Мальмер Стэнергард узяла ўдзел у мітынгу ў падтрымку Украіны,
Фотарэпартаж.
МЕМАРАНДУМ АБ ПАРАЗУМЕННІ
18 чэрвеня Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у пленарнай сесіі Еўрапейскага эканамічна-сацыяльнага камітэта, падчас якой быў падпісаны Мемарандум аб паразуменні паміж ЕЭСК і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Гэта працяг фармалізацыі адносінаў з еўрапейскімі структурамі. Супраца з ЕЭСК будзе факусавацца да дапамозе рабочым і прафсаюзам, незалежным медыя, сумленным бізнэсоўцам. Раней дэмакратычныя сілы Беларусі падпісалі мемарандум з Рабертай Метсолай, прэзідэнткай Еўрапарламента, а з Еўракамісіяй і Еўрапейскай рада — функцыянуе Кансультатыўная група.
Фотарэпартаж.
ВІЗІТ У ІСПАНІЮ
19-20 чэрвеня Святлана Ціханоўская была з працоўным візітам у Мадрыдзе, падчас якога:
– сустрэлася з міністрам замежных справаў Іспаніі Хасэ Мануэлем Альбарэсам;
– сустрэлася з прадстаўнікамі Камітэта міжнародных справаў Парламента Іспаніі і звярнулася да іх з канкрэтнымі прапановамі;
– выступіла ў Каралеўскім інстытуце міжнародных даследаванняў Elcano;
– узяла ўдзел у адкрыцці фотавыставы пра Беларусь;
– сустрэлася з лідарамі дэмакратычных сілаў Венесуэлы.
Галоўны вынік візіту — Іспанія далучылася да Міжнароднага гуманітарнага фонду і вылучыла 50 тысяч еўра на падтрымку рэпрэсаваных, і выказала поўную дэмакратычным сілам Беларусі. Падрабязнымі вынікамі Ціханоўская падзялілася ў відэа.
Фотарэпартаж.
МЕДЫЯ
На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю Euronews (Міжнароднае), Fokus magazine (Швецыя), Радыё Свабода (Беларусь), Радыё Рацыя (Беларусь), RTVE (Іспанія), Dag og Tid (Нарвегія), Радыё Свабода (Беларусь), Council of Europe (Міжнароднае), New Union Post (Міжнароднае), LRT (Літва), Kyiv Independent (Украіна, міжнароднае).