• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Салідарнасць паміж жанчынамі — гэта нашая стратэгія»: што казалі прадстаўніцы Офіса на форуме ў Стакгольме?

    18 чэрвеня, 2025

    16–17 чэрвеня ў шведскай сталіцы прайшоў Форум «Пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын і дэмакратыя для Беларусі 2025». Акрамя Святланы Ціханоўскай удзел у мерапрыемстве ўзялі і прадстаўніцы Офіса: Маргарыта Ворыхава, Крысціна Шыянок і Станіслава Гліннік.

    Святлана Ціханоўская:
    «Салідарнасць паміж жанчынамі — гэта больш, чым дабрыня, гэта сіла. Гэта нашая стратэгія. Гэта тое, як мы выжываем і як мы перамагаем».

    Якія асноўныя думкі гучалі падчас мерапрыемства ад прадстаўніц Офіса?

    Маргарыта Ворыхава:
    «Жаночая праца — гэта не фон для дэмакратыі, гэта яе аснова. Пакуль жанчыны арганізуюць супольнасці, падтрымліваюць рэпрэсаваных і вучаць іншых — рух жыве.

    Але аднаго прызнання мала. Мы павінны даваць ім рэсурсы, доступ да ўлады і прыняцця рашэнняў, а таксама падтрымку — інакш гэты рух несправядлівы ўжо ў аснове».

    Станіслава Гліннік:
    «Я казала пра нябачнасць жанчын у палітыцы, сістэмныя бар’еры, гендарныя стэрэатыпы і харасмент — нават у дэмакратычным асяроддзі. Мы істотна прасунуліся наперад, і жаночае прадстаўніцтва расце, але праблемы застаюцца. Жанчыны часта сутыкаюцца з маўчаннем, асуджэннем за памылкі і няроўнымі ўмовамі. Гэта трэба мяняць — і мы ўжо пачалі».

    Кіраўніца Офіса дэмакратычных сілаў у Чэхіі Крысціна Шыянок мадэравала адну з панэляў, якая распачалася з паказу дакументальнага фільма «Яны нас баяцца», пасля чаго адбылася дыскусія з гераінямі кіналенты:
    «Пытанні былі сканцэнтраваныя на ключавых момантах фільма, сярод якіх — прычыны ўдзелу беларускіх жанчын у пратэстах 2020 года і актуальнасць лозунга «Мы за мір!» у 2025 годзе, а таксама на магчымай «гендарнай рэвалюцыі» ў Беларусі, праявах «рэвалюцыі ў свядомасці людзей», і спецыфіцы беларускага жаночага палітычнага лідарства. Сярод закранутых тэмаў — таксама праблемы захавання здароўя беларускіх жанчын ва ўмовах іх актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці і пасланне, якое беларускі праз сваю стойкасць і супраціў дасылаюць свету ў 2025 годзе».

    Апошнія навіны