• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Беларускія жанчыны выступілі супраць адной з самых жорсткіх дыктатур, але не дзеля палітычных амбіцыяў»

    17 чэрвеня, 2025

    16–17 чэрвеня Стакгольм прымае форум «Women Empowerment & Democracy for Belarus Forum 2025» — міжнародную платформу, прысвечаную ролі беларускіх жанчын у змаганні за дэмакратыю. Удзельніцы і ўдзельнікі форуму абмяркоўваюць палітычнае лідарства, абарону правоў чалавека і запуск Праграмы жаночага лідарства для Беларусі. Гэта — практычны крок да ўмацавання жаночага голасу ў будучыні краіны.

    Святлана Ціханоўская ў вітальным слове звярнула ўвагу на тое, як жанчыны сталі маральнай апорай рэвалюцыі.

    «Пасля таго, як у нас скралі перамогу на выбарах, беларускія жанчыны змянілі ход гісторыі. Яны выступілі супраць адной з самых жорсткіх дыктатур, але не дзеля палітычных амбіцыяў. Яны не выйшлі са зброяй ці лозунгамі нянавісці. Яны выйшлі з годнасцю, мужнасцю і любоўю — да сваёй краіны і свайго народа.

    Ніна Багінская, 73 гады, адна размахвае сцягам перад АМАПам. Нягледзячы на шматлікія затрыманні, яна працягвала з’яўляцца на мітынгах. Бясстрашная. Нязломная.

    Кацярына Андрэева, якая перадавала праўду з перадавой, пакуль рэжым не прымусіў яе замаўчаць, прысудзіўшы 8 гадоў турмы.

    Марыя Калеснікава, якая парвала свой пашпарт на мяжы, каб застацца і змагацца за сваю краіну. Якую трымаюць у поўнай ізаляцыі, без сувязі са знешнім светам.

    Паліна Шарэнда-Панасюк, маці, якая глядзела ў вочы сваім турэмнікам. Падвергнутая катаванням, але па-ранейшаму няскораная.

    Марыя Зайцава была параненая ў Мінску паліцэйскай гранатай, а праз два гады паехала змагацца за Украіну. Ёй было ўсяго 24 гады, калі яна аддала сваё маладое жыццё за свабоду нашых дзвюх краінаў.

    Гэтыя жанчыны — не проста сімвалы. Яны — дух нашай рэвалюцыі».

    Заўтра ў межах форуму пройдуць дзве панэлі: «Жанчыны як рухаючая палітычная і сацыяльная сіла ў Беларусі: выклікі і ўрокі» і «Шляхі далейшага пашырэння правоў жанчын і ўдзелу ў жыцці краіны: палітычныя рашэнні і іх рэалізацыя».

    Апошнія навіны