• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская і міністарка замежных справаў Швецыі запусцілі новую праграму Лідарства для беларускіх жанчын

    18 чэрвеня, 2025

    Падчас форуму «Women Empowerment & Democracy for Belarus Forum 2025» Святлана Ціханоўская і Марыя Мальмер Стэнергард абвесцілі пра стварэнне праграмы развіцця жаночага лідарства. Праграму падтрымаў шведскі ўрад.

    10 жанчын-лідарак былі адабраныя праз конкурс на ўдзел у праграме. Сярод іх журналісткі, актывісткі, праваабаронцы і дзяячкі культуры. Іх чакае інтэнсіўная праграма — з сустрэчамі і трэнінгамі ў розных краінах.

    Святлана Ціханоўская выказала пажаданне, каб праграма стала рэгулярнай і пастаянна дзеючай:
    «Гэтая салідарнасць сфармуе новую Беларусь — краіну, дзе жанчын не будуць адсоўваць на другі план або прымушаць маўчаць. Дзе яны будуць адчуваць сябе ў бяспецы дома, паважанымі на працы і вольнымі выказваць сваё меркаванне. Беларусь, дзе дзяўчынкі будуць расці, ведаючы, што яны могуць стаць кім заўгодна».

    Акрамя таго, падчас сустрэчы з Ціханоўскай міністарка заявіла, што Швецыя павялічыць падтрымку незалежных СМІ, вылучыць падтрымку для Радыё Свабода, Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту, праваабарончых і культурніцкіх ініцыятываў, грамадзянскай супольнасці.

    Таксама падчас сустрэчы было анансавана, што Швецыя разам з беларускімі праваабаронцамі запускае праграму дзіцячых летнікаў для дзяцей палітзняволеных.

    Апошнія навіны