• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Візіт у Швецыю: сустрэча з групай «За дэмакратычную Беларусь» і мітынг у падтрымку Украіны

    16 чэрвеня, 2025

    Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Швецыі, дзе ўжо сустрэлася з групай «За дэмакратычную Беларусь» мясцовага парламента. У цэнтры ўвагі — падтрымка беларусаў у Швецыі, супрацоўніцтва з Рыксдагам і краінамі Паўночнай Рады.

    Святлана Ціханоўская акрэсліла практычныя крокі, якія шведскія парламентарыі могуць зрабіць у падтрымку дэмакратычнай Беларусі:

    1. Пашырыць падтрымку беларусаў, якія пражываюць у Швецыі.
    «Мы па-ранейшаму сутыкаемся з мноствам праблемаў з дакументамі. Вашая дапамога будзе мець вырашальнае значэнне і калі мы вырашым гэтую праблему тут, гэта будзе мець вялікае значэнне для іншых краінаў».

    2. Падпісаць мемарандум аб супрацоўніцтве Рыксдага і дэмакратычных сілаў.
    «Падобны таму, які мы падпісалі з Сенатам Польшчы, Еўрапейскім Парламентам. Гэта можа адыграць важную ролю і паслаць сігнал людзям унутры краіны — Швецыя не прызнае Лукашэнку».

    3. Працягваць праграму Libereco па патранажу над палітычнымі зняволенымі.
    «Я ведаю, што многія з вас з’яўляюцца хроснымі бацькамі, але, магчыма, вы можаце распаўсюдзіць інфармацыю сярод іншых парламентарыяў».

    4. Выступіць за пашырэнне супрацоўніцтва з Радай Паўночных краінаў.
    «Магчыма, мы зможам падпісаць мемарандум аб супрацоўніцтве або запусціць партнёрства паміж Радай Паўночных краінаў і дэмакратычнай Беларуссю».

    Акрамя таго, Святлана Ціханоўская сумесна з міністаркай замежных справаў Швецыі Марыяй Мальмер Стэнергард далучылася да мітынгу ў падтрымку Украіны з прамовай, дзе падкрэсліла важнасць адзінства перад тварам аўтарытарызму:
    «Беларусь і Украіна не проста знаходзяцца на перадавой барацьбы з тыраніяй — мы фарміруем лінію бяспекі і абароны Еўропы. Таму падтрымка дэмакратычнай Беларусі — гэта ўкладанне ў агульную бяспеку».

    Апошнія навіны